Культура

«Песняры» спагналі кампенсацыю за выступ «двайнікоў» ва Уфе

Арбітражны суд Башкірыі часткова задаволіў пазоў ансамбля «Песняры» да арганізатараў канцэрта ва Уфе, які прайшоў 3 кастрычніка 2019 года ў Палацы моладзі. З прадзюсарскага цэнтра «Рыдыус» і кампаніі «Касір.ру Башкартастан» спагналі па 8 тысяч беларускіх рублёў кампенсацыі за парушэнне выключных правоў на таварны знак «Песняры», піша РБК.

Фота: pesnyary.by

Ансамбль звярнуўся ў суд у жніўні 2020 года. «Песняры» першапачаткова планавалі спагнаць салідарна з «Радуса», «Касір.ру Башкартастан», Башкірскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (на балансе ВНУ лічыцца Палац моладзі), «Кампаніі Афіша» і ТАА «Яндэкс.Медыясэрвісы» 120 тысяч беларускіх рублёў. Пазней памер патрабаванняў быў паменшаны да 16 тысяч.

Пазоўнік патрабаваў кампенсацыю за выкарыстанне зарэгістраванага на яго таварнага знака «Песняры» пры арганізацыі і рэкламнай кампаніі канцэрта ва Уфе, дзе выступалі былыя ўдзельнікі ансамбля. На канцэрце выступілі Уладзімір Марусіч, Павел Заяц, Віктар Малчанаў, Уладзімір Стамаці і Вячаслаў Ісачэнка, кіраўніком групы музыкаў з'яўляўся Ігар Свечкін (з 1992 па 2003 гады працаваў дырэктарам заснавальніка ансамбля Уладзіміра Мулявіна). Фота выканаўцаў былі намаляваныя ў рэкламных матэрыялах, на афішы канцэрта таксама паказвалася, што ён прысвечаны 50-годдзю легендарнага ансамбля, аднак дазволу на выкарыстанне таварнага знака арганізатары не атрымалі, гаворыцца ў матэрыялах справы.

Адна з афіш канцэрта. Фота: poufe.ru

Каментары

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць