Грамадства

За перадачу даных пра рух расійскай вайсковай тэхнікі на Гомельшчыне распачата яшчэ сем крымінальных спраў

З пачатку гэтага года ў Гомельскай вобласці распачата сем крымінальных спраў з афіцыйна фармулёўкай «аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, звязанай з перадачай адміністратарам інтэрнэт-рэсурсаў звестак аб тактычных манеўрах вайсковай тэхнікі». Сярод падазраваных і непаўналетні хлопец.

Фота @Motolkohelp.

Як паведамляе СК, у Хойніцкім раёне 49-гадовая жанчына перадавала адміністратарам антываеннага Telegram-канала інфармацыю аб відах і маршрутах перамяшчэння вайсковай тэхнікі.

Мазырскім раённым аддзелам Следчага камітэта абвінавачванне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці прадʼяўленае і 28-гадовай жыхарцы Мазыра. Маці малалетняй дзяўчынкі зняла і пераслала ў тэлеграм-канал відэа з перамяшчэннем верталётаў. Цяпер жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту прымененая і да вучня прафесійнага ліцэя. Непаўналетні ўраджэнец Мазыра скінуў у «экстрэмісцкі» інфармацыйны канал відэа з перамяшчэннем ваеннай тэхнікі. Ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага.

У Гомелі 31-гадовы творчы работнік адпраўляў антываенным каналам фатаграфіі і відэафайлы аб руху транспартных сродкаў вайсковага прызначэння.

У гэтым жа падазраецца і 37-гадовы гомельскі таксіст.

Днямі фігурантамі крымінальных спраў паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь сталі яшчэ два жыхары Гомеля ва ўзросце 44 і 30 гадоў.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, іх маштаб стаў вядомы пасля разгрому расійскіх войскаў пад Кіевам.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

Расійскія войскі прыбылі на тэрыторыю Беларусі ў студзені-лютым нібыта для правядзення вучэнняў, але, як выявілася, планаваўся захоп Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне9

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне9

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць