Грамадства

Пуцін заявіў, што перамовы з Кіевам вярнуліся ў «тупіковую сітуацыю»

Украіна адышла ад стамбульскіх дамоўленасцяў, і перамовы з ёй вярнуліся ў тупіковую сітуацыю, заявіў сёння прэзідэнт Расіі па выніках перамоваў з Лукашэнкам.

Што наконт самой спецаперацыі, то Пуцін сказаў, што ўсё ідзе па плане. «Гляджу ўважліва за дыскусіяй, якая ў нашым грамадстве адбываецца. Мы нічога не павінны хаваць, закрываць. Трэба асвятляць гэта аб'ектыўна»

Таксама Пуцін растлумачыў правал расійскіх войскаў на поўначы Украіны.

Па яго словах, дзеянні «ў асобных рэгіёнах Украіны» былі звязаныя толькі з тым, каб скаваць сілы, разбурыць вайсковую інфраструктуру, стварыць умовы правядзення больш актыўных дзеянняў на тэрыторыі Данбаса.

Ён падкрэсліў, што Расія магла б павялічыць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў, але гэта было б так ці інакш звязана з больш маштабнымі стратамі з абодвух бакоў.

Пуцін таксама сказаў, што падзеі ў Бучы — такі ж фэйк, які быў з хімзброяй у Сірыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць