Улада

Членамі выбаркамаў будуць адны і тыя ж людзі?

У Беларусі навучанне арганізатараў электаральных кампаній будуць праводзіць на пастаяннай аснове. Пра гэта заявіў на сустрэчы з членамі тэрытарыяльных і ўчастковых камісій Брэсцкай вобласці старшыня Цэнтравыбаркама Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА. Раней камісіі фармаваліся перад выбарамі, і іх члены хоць часткова мяняліся.

Ігар Карпенка заявіў, трэба адыходзіць ад старой практыкі, калі навучанне членаў камісій пачынаюць пасля абвяшчэння даты выбараў. Цяпер, па яго словах, патрэбная сур'ёзная праца па карэктаванні Выбарчага кодэкса, адпрацоўцы механізму правядзення адзінага дня галасавання.

«Ужо 1 верасня плануем запусціць сістэму пастаяннай вучобы патэнцыйных удзельнікаў электаральных кампаній праз Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Мы ўжо запыталі ў рэгіёнах даныя па патрэбах у такім павышэнні кваліфікацыі. Гэта будзе прыкладна 36-гадзінная праграма, разлічаная на тры-чатыры дні знаходжання ў Мінску. Мы пастараліся закласці ў праграму не толькі заканадаўчыя і тэхналагічныя аспекты арганізацыі электаральных кампаній, але і псіхалагічныя, палітычныя, асобасныя моманты», — адзначыў старшыня ЦВК.

У дэмакратычных краінах членаў камісій «псіхалагічным і палітычным момантам» не вучаць. Задача членаў камісій — выдаць бюлетэні і падлічыць. Але ў Беларусі камісіі складаюцца выключна з лаяльных Аляксандру Лукашэнку людзей.

Плануецца, што да канца года такія курсы пройдуць прыкладна 600 чалавек, у наступным годзе — да 1200. Па словах Ігара Карпенкі, гэта стане пастаяннай практыкай, каб не адцягваць увагу на навучанне ў перыяд электаральнай кампаніі. Каго пасылаць на курсы, будуць вызначаць на месцах, але ў першую чаргу гэта павінны быць «маладыя ці новыя члены выбарчых камісій, у якіх недастаткова вопыту такой працы».

Паралельна па дамоўленасці з Беларускім таварыствам «Веды» будзе праводзіцца «асветніцкая работа па фармаванні прававой культуры выбаршчыкаў». Таварыства «Веды» ў лукашэнкаўскай сістэме — гэта адзін з элементаў індактрынацыі, яго ўзначальвае прапагандыст і рускі нацыяналіст Вадзім Гігін.

Каментары

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткам дзікоў фінскія памежнікі не даюць пераходзіць мяжу Фінляндыі і Расіі

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры5

Урад Расіі дазволіў прадаваць шмурдзяк замест бензіну5

Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць