Вайна

Пентагон: Дзве траціны расійскіх войскаў ужо адведзеныя з-пад Кіева

Каля дзвюх трацін расійскіх сілаў, якія імкнуліся прарвацца на Кіеў, адведзеныя, паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША. Паводле звестак Пентагона, войскі сыходзяць ад Кіева на поўнач і атрымліваюць падмацаванні ў Беларусі.

Расійскі самалёт Су-35, збіты ўкраінскімі вайскоўцамі каля Ізюма

Паводле ацэнкі амерыканцаў, выведзеныя падраздзяленні могуць папоўніць асабістым складам, пераўзброіць, а пасля зноў накіраваць ваяваць ва ўсходнюю частку Украіны. Падкрэсліваецца, аднак, што гэта толькі ацэнка сітуацыі.

Акрамя таго, прадстаўнік Пентагона заявіў, што працягваюцца цяжкія баі за Марыупаль, але пакуль няма сведчанняў, што расійскія сілы надта прасунуліся наперад.

У ваколіцах Херсона ў напрамку Мікалаева расійскія сілы адчуваюць знясіленне і пераходзяць больш да абароны.

У той жа час расійская авіяцыя, паводле слоў амерыканскага вайсковага чыноўніка, па-ранейшаму здзяйсняе больш за 200 вылетаў у дзень, большасць авіяўдараў наносіцца ў ваколіцах Ізюма. З гэтага горада, размешчанага на паўднёвы ўсход ад Харкава, расійскія войскі, лічыцца, маюць намер развіць наступ на поўдзень, каб акружыць украінскія сілы, якія вядуць баі за Данбас.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?12

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць