Свет

Відэа, як маленькая ўкраінка спявае ў сховішчы, стала вірусным. Вось што цяпер з дзяўчынкай

На мінулым тыдні ў сеціве з’явіўся кранальны відэазапіс, зроблены ў адным з кіеўскіх бамбасховішчаў. На ім маленькая дзяўчынка Амелія спявае на рускай мове песню Let it go з мультфільма «Халоднае сэрца».

Кадр з відэа

Запіс разышоўся па замежных СМІ і хутка стаў вірусным. Напрыклад, на ютуб-канале брытанскага медыя Independent выступ Амеліі цяпер мае 194 тысячы праглядаў, у іх канкурэнта Telegraph — 123 тысячы праглядаў. Нават костарыканскае выданне La Nacion звярнула ўвагу на маленькую ўкраінку: запіс з яе спевамі мае на канале выдання 30 тысяч праглядаў.

Марта Смехава, аўтарка запісу, распавяла пра тое, як ён быў зроблены. Як кажа Смехава, яна прапанавала дзецям у бамбасховішчы зрабіць маленькую выставу іх малюнкаў, каб трохі ўпрыгожыць сцены. Сярод дзяцей асабліва выдзялялася адна маленькая гаваркая дзяўчынка: «Яна распавяла мне, што, акрамя малявання, любіць спяваць, і падзялілася сваёй марай выступіць на вялікай сцэне перад публікай. Я прапанавала ёй: «Бачыш, малышка, як шмат тут людзей? Спявай!»

Выступ Амеліі паказвае, супраць каго ва Украіне ваююць расійскія салдаты. Разам з тым радасна, што дзяўчынка цяпер апынулася ў бяспецы. Амелія здолела выехаць у Польшчу, дзе яна знаходзіцца са сваёй бабуляй.

Маленькая ўкраінка дала інтэрв’ю ВВС. Акрамя іншага, яна распавяла, што ў сховішчы было «нармальна», бо там былі і іншыя дзеці. Яна дадала, што была б рада зноў апынуцца ў Кіеве са сваімі бацькамі.

Дзяўчынка падзякавала мільёнам людзей ва ўсім свеце, хто глядзеў яе выступ, і распавяла, што кожны дзень практыкуецца ў спевах.

Псіхолаг распавяла, як трымацца і захаваць сябе, калі ідзе вайна

Харкаўскі кот Сцяпан, у якога мільёны падпісчыкаў у сацсетках, не выходзіць на сувязь два тыдні

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць