Спорт

У Англіі арыштавалі футбаліста «Ман Юнайтэд». Яго падазраюць у згвалтаванні і збіцці дзяўчыны

Паліцыя Манчэстара арыштавала футбаліста «Манчэстар Юнайтед» Мэйсана Грынвуда. Яго падазраюць у згвалтаванні і нанясенні цялесных пашкоджанняў.

Дзяўчына 20-гадовага Грынвуда Хэрыет Робсан выклала ў сторыс інстаграма жудасныя фота. У яе моцна разбітая губа, а таксама шмат гематом на руках, нагах і твары. У адной са сторыс Робсан піша: «Для ўсіх, хто хацеў ведаць, што Мэйсан Грынвуд на самой справе робіць са мной».

Таксама дзяўчына выклала аўдыязапіс, на якім чуваць голас Грынвуда. На апублікаваным запісе футбаліст вельмі груба прымушаў Хэрыет да сэксу.

«Манчэстар Юнайтэд» выпусціў заяву, дзе пазначыў, што адхіліў Грынвуда ад трэніровак і гульняў на нявызначаны тэрмін. 

Хатні гвалт — крымінальнае злачынства ў Вялікабрытаніі, за яго можна атрымаць 5 гадоў зняволення, за сэксуальныя злачынствы — ад 4 да 7. У залежнасці ад ступені збіцця абвінавачванне можа прымяніць і больш сур'ёзны артыкул. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай1

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай1

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць