Інтэрнэт і СМІ

«Пакажы, як у Беларусі людзі жывуць». Блогерка з Інданэзіі зняла ролік пра нашу вёску

Сайфа Адрыяна пачала вандраваць па свеце ў 2013 годзе. Раней яна працавала ва ўрадзе Інданэзіі, але вырашыла адкрыць для сябе свет, Сайфа падарожнічае адна і часта спыняецца ў каучсёрфераў. Яна мае больш за 300 тысяч падпісчыкаў у Youtube. Гэтай восенню дзяўчына завітала ў вёску недалёка ад Мінска і зняла пра гэта ролік.

Гаворка ідзе пра вёску Крупіца, якая знахрдзіцца на беразе ракі Пціч, у дваццаці кіламетрах ад Мінска. Наўрад ці яе можна назваць вельмі адметнай, усё ж адчуваецца блізкасць да сталіцы, але для чалавека з Інданэзіі многае выглядае нетыповым.

Так, Сайфа ўражаная прыгажосцю восені, адзначае, што ў трапічных краінах, адкуль яна паходзіць, няма выразнага пераходу паміж сезонамі. Экскурсію па вёсцы для яе праводзіць дзяўчына па імені Ірына, з якой яны пазнаёміліся па каучсёрфінгу. 

У Крупіцы большасць жыхароў працуюць у Мінску. Ірына знаёміць Сайфу з працавітай суседкай, якая ад ранку да ночы завіхаецца ў агародзе. Паказвае мясцовыя крамы і супрацоўнікаў камунальных службаў, што прыбіраюць апалае лісце. 

Блогерка ўражаная, што ў вёсцы ёсць дом культуры з залай для канцэртаў, тут жа праходзяць дыскатэкі. У сваім роліку Сайфа звяртае ўвагуна тое, што адукацыя для школьнікаў у Беларусі бясплатная, плаціць трэба толькі за падручнікі — дваццаць рублёў на год, але бацькі дапамагаюць з рамонтам. Асноўная праблема — не хапае настаўнікаў праз нізкія заробкі ў адукацыі. 

Ірына вядзе Сайфу па вёсцы і паказвае лавы, на якіх звычайна збіраліся старыя.

«Напэўна, каб піць гарбату?» — удакладняе блогерка.

«Не, яны звычайна лускаюць семкі», — адказвае ёй сяброўка з Беларусі. Але традыцыя адмірае, паколькі ўсё менш сталых людзей.

Ірына паказвае госці старую частку вёскі, дзе можна пабачыць добра знаёмыя нам сіне-жоўтыя домікі. Насупраць жыве жанчына сталага веку, якая засталася адна. Убачыўшы турыстку, сходу абдымае яе і кажа, каб тая заставалася ў Беларусі і выходзіла тут замуж.

Гэта самая невясёлая частка роліка — у якой бачна, як сціпла жыве пенсіянерка. «Здымі і пакажы, як у Беларусі людзі жывуць», — кажа яна.

Чытайце таксама: Памятаеце ліст у бутэльцы, які адправіў хлопчык Саша з Мінска? Мы знайшлі таго самага Сашу

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць