Грамадства

Памятаеце ліст у бутэльцы, які адправіў хлопчык Саша з Мінска? Мы знайшлі таго самага Сашу

Нядаўна пажылая пара з Белфаста падчас прагулкі на пляжы знайшла ліст у бутэльцы. Ён быў адпраўлены тры гады таму і праплыў пяць тысяч кіламетраў. Бутэльку кінулі ў акіян у амерыканскім Оўшэн-Сіці (штат Мэрыленд). Аўтар ліста, пісалі рэпарцёры, хлочык Саша з Мінска. «Наша Ніва» адшукала яго. Аказалася, за пасланнем у бутэльцы стаіць вельмі кранальная гісторыя.

Сашу Ёняку 14 год, ён вучыцца ў школе ў Оўшэн-Сіці. У лісце ён пісаў, што любіць катацца на веласіпедзе, рыбачыць і есці крабаў. Бацька Уладзімір усміхаецца, што інтарэсы сына не змяніліся.

«Гультаяваць ён любіць, — жартуе мужчына. — Паколькі мы жывём каля акіяна, тут фактычна як востраў, то што яшчэ рабіць? Толькі лавіць крабаў і катацца на лодцы».

Ёсць у Сашы і спартыўнае хобі — хлопчык займаецца хакеем. Якраз зараз ён паехаў на турнір у іншы штат, разам з малодшымі братам і сястрой. Яны таксама гуляюць у хакей.

Сям'я Ёняк

Чаму рэпарцёры напісалі пра Сашу як хлопчыка з Мінска, загадка. Ён нарадзіўся ў Оўшэн-Сіці. Але ў Мінск часам прыезджае на канікулы да бабулі з дзядулем, быў летась, напрыклад. 

Маці Сашы з Мінска, бацька — са Львова. Пазнаёміліся яны ў Амерыцы. Оўшэн-Сіці — курортны гарадок. Уладзімір працуе ў рэстаране, жонка яго глядзіць за дзецьмі. Звычайная сям’я, кажа мужчына.

«Дома размаўляем па-руску, у школе дзеці — па-ангельску. І між сабой яны часта па-ангельску размаўляюць таксама».

Чаму тры гады таму хлопчык вырашыў адправіць ліст у бутэльцы?

«У Сашы быў сябра, 64-гадовы містэр Вэйн. Ён быў нашым суседам, жыў праз два дамы. І яны шмат часу праводзілі разам. Сядзелі ў гаражы, на рыбалку ездзілі. У нас акіян праз дарогу. 

Аднойчы Саша і містэр Вэйн знайшлі у гавані, дзе стаяць караблі, бутэльку. Там было два даляры і ліст ад дзвюх амерыканскіх жанчын. У лісце было напісана: «Перадайце далей». І яны так і зрабілі. Саша напісаў сваю гісторыю і наступны раз, калі яны на лодцы выйшлі ў акіян, кінуў бутэльку ў ваду, за мілю ад берага.

Для нас гэта сентыментальная гісторыя, бо містэр Вэйн памёр летась. Яны з Сашам былі прывязаныя адзін да аднаго, у сына вочы гарэлі, калі яны майстравалі штосьці разам», — дзеліцца бацька хлопчыка.

З таго часу Саша ўжо забыў пра ліст і быў вельмі рады, калі яго знайшлі.

Чытайце таксама: Боўі, Босх, чабор і нават чэлес. Беларуска вяжа ўнікальныя швэдары і прадае па ўсім свеце

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне

Усе навіны →
Усе навіны

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

Беларус у Сербіі рыхтаваў прарасійскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове3

Аўдытару Ernst & Young далі чатыры гады па палітычным артыкуле і адправілі ў калонію для рэцыдывістак6

Беларус пасадзіў у сябе на лецішчы крамны арахіс за 2 рублі. І без ураджаю не застаўся

Самалёт «Белавія» зрабіў аварыйную пасадку ў Маскве

У Албаніі абвінавачаны застрэліў суддзю падчас судовага пасяджэння3

Мінабароны Украіны паказала новую мадыфікацыю ўкраінскай крылатай ракеты «Нептун». Зараз яна будзе біць на 1000 км6

У Віцебску праваслаўны святар адкрыў чарговую сеткавую краму ФОТАФАКТ7

Як беларускі знаток прынёс перамогу тэлегледачам, гуляючы за гледачоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне1

Пракуратура хоча, каб міліцыя больш жорстка карала хатніх тыранаў: патрабуюць актыўней выкарыстоўваць ахоўнае прадпісанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць