Мінздароўя дазволіла вакцынацыю дзяцей 12—17 гадоў супраць кавіду
Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць згоду на вакцынацыю.

«Вакцынацыю можна будзе прайсці не раней чым за шэсць месяцаў пасля перанесенай дзіцём інфекцыі каранавіруса, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім ужыванні лекаў, іх агульнай характарыстыкай і адсутнасцю супрацьпаказанняў да вакцынацыі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Для вакцынацыі будуць выкарыстоўваць кітайскую вакцыну VeroCell.
Прышчэпачная кампанія пачнецца 27 снежня.
***
У краінах Еўропы і ў ЗША ўжо некалькі месяцаў прышчапляюць дзяцей 12-15 гадоў вакцынамі, але паменшанай дозай, а нядаўна ў ЕС дазволілі прышчапляць дзяцей 5—11 гадоў
Каментары