Грамадства

«Здаецца, гэтым пакаранням няма канца». Навіны з калоніі ад палітзняволенай Вольгі Класкоўскай

Палітзняволеная Вольга Класкоўская правяла тры месяцы ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу) у Гомельскай жаночай калоніі №4. Пра гэта яна паведаміла маці Людміле Класкоўскай.

У снежні мінулага года Вольгу Класкоўскую асудзілі на два гады пазбаўленьня волі з-за абвінавачвання ў грубым парушэнні грамадскага парадку — за перакрыццё руху ў мінскай Серабранцы 13 кастрычніка.

«За гэты час мы прайшлі там усе ступені здзеку — агулам 40 дзён ШЫЗА і тры месяцы ПКТ, — кажа Людміла Класкоўская. — За гэты час я змагла ёй адвезці ў Гомель толькі адну перадачу. На днях Вольга нарэшце выйшла з турэмнай камеры і амаль праз чатыры месяцы я змагла ёй адправіць другую пасылку. Якім жа шчасцем для мяне быў яе адзіны званок пасля такога тэрміну».

Паводле маці, цягам трох месяцаў Вользе забаранялі пасылкі, тэлефанаванні і спатканні, яна магла атаварвацца ў калоніі толькі на адну базавую велічыню ў месяц.

«Я ўжо не кажу пра карцар для маладой жанчыны — голыя лаўкі, адсутнасць усяго, што лічыцца для чалавека элемэнтарнымі нормамі ўтрымання, — кажа Людміла. — У Вольгі цяпер букет хваробаў, падае зрок, ацёкі ног, боль у пазваночніку, гарманальныя збоі. Дзякуючы таму, што я дасылаю патрэбныя лекі, яна можа трымацца ў больш-менш адносным стане».

Людміла спадзяецца на спатканне з дачкой да яе вызваленьня.

«Раней Вольга пісала, што ў снежні ёсьць надзея на спатканне. І мы збіраліся з унучкай яе наведаць. Планавалі ўсё — ад цягніка да гатэлю і харчоў. І вось тэлефанаванне пасля ПКТ: спаткання не будзе.

Яна сказала: «Увогуле, матуля, мне здаецца, што гэтым пакаранням няма канца». Яна не дагаварыла, бо такія тэлефанаванні абрываюцца пасьля пяці хвілін, часам ты не паспяваеш нават крыкнуць: «Бывай, я цябе люблю і чакаю, мая дачушка». Мы чакаем вас усіх, нашы любыя дзеці!» — кажа Людміла.

Вольга піша, што ў калоніі «штодзённая шэрасць і ніякіх навінаў».

«Але хачу данесці да вас, што, нягледзячы на ўсё, я імкнуся быць на пазітыве, бо вы мяне чакаеце і нас памятае неабыякавы люд Беларусі, — піша Вольга. — Увогуле, я тут зь цяжкасцю ўсведамляю, як карысталася мабільным тэлефонам і калі змагу. Адсюль гэта здаецца такім далёкім і недасяжным, як і многія іншыя рэчы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць