Здарэнні

Затрымалі за чырвоныя красоўкі. Як міліцэйскі начальнік даставаў з ЦІП сына «ябацькі»

Рэпрэсіўная машына ў Беларусі працуе без разбору, і самі яе выканаўцы гэта бачаць. Такую выснову можна зрабіць з новага зліву, які апублікавалі былыя сілавікі. Хірургу вышэйшай катэгорыі Мінскай абласной бальніцы прыйшлося падняць усе свае сувязі, каб вызваліць са следчага ізалятара на Акрэсціна невінаватага сына, якога забралі за чырвоныя красоўкі.

Былыя сілавікі запэўніваюць, што галасы на запісе належаць начальніку ГУКВ МУС палкоўніку міліцыі Свірыду Максіму Аляксандравічу, начальніку УКВ КМ ГУУС Мінгарвыканкама палкоўніку міліцыі Ушакову Сяргею Уладзіміравічу і Купчэню Аляксандру Сцяпанавічу, былому начальніку УАПП МГБ ГУУС, цяпер начальніку ГУАПП МУС.

Вырашае праблему затрыманага хлопца палкоўнік міліцыі Свірыд.

Да яго звярнуўся Мікуліч Андрэй Уладзіміравіч, «ва ўпраўленні горада працаваў». А да Мікуліча прыходзіў доктар, «які дапамагаў маме яго ў Мінскай абласной бальніцы, хірург вышэйшай катэгорыі».

«Кажа: сын вучыцца ў каледжы сувязі. Сёння ў яго абарона дыплома, вучыцца на адныя дзявяткі, ні разу да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Да 20-21 сядзеў, рыхтаваўся да здачы. Учора выйшаў на вуліцу ў чырвоных красоўках, яго хапанулі, склалі на яго пратакол. Малы ў шоку, бацька ў шоку, там усе ў шоку», ‒ распавядае Свірыд Ушакову.

«Ну, учора ж ніякіх акцый, нічога абсалютна не было», ‒ дадае Свірыд. Пры гэтым, паводле слоў Ушакова, было затрымана 43 чалавекі.

Ушакоў кажа, што трэба звязвацца з Купчэнем і з Падвойскім, начальнікам МГБ ГУУС Мінгарвыканкама.

Свірыд тэлефануе Купчэню. Распавядае, што хлопец выходзіў увечары з каледжа, яго затрымалі, а «ў малога адзінае што — гэта чырвоныя красоўкі».

«Пачалі яго затрымліваць. Там другі, не ён, не гэты Казлоўскі, а другі, трошкі непрыгожа сябе павёў. Ну і на іх склалі пратакольчыкі. І загналі іх у ЦІП. А ў малога сёння абарона дыплома ў каледжы. І бацька там: «Ды я галасаваў за прэзідэнта, ды я, блін, сумленны, а тут такая сітуацыя». Можа быць, можна нешта дзесьці можна з гэтым малым… Можа да разгляду пад зад нагой, а мы тут ужо са свайго боку пракантралюем яго прыбыццё на разгляд», ‒ просіць Свірыд.

«Я пачуў. Пазначыў я яго», ‒ адказвае Купчэня.

Чым скончылася гісторыя, невядома. Трэба меркаваць, хлопец трапіў на абарону дыплома, паколькі Свірыд гатовы быў і «Грыбу тэлефанаваць» [начальніку ГУУС Мінгарвыканкама].

Як падчас пандэміі начальнік з ГУБАЗіК уладкоўвае ў двухмесную палату свайго бацьку і яго сужыцельку — новы зліў

«Бамжы, канчы, каб яны разумелі, што суткі, бл***, гэта не адпачыць на двух матрацах». З'явіўся новы зліў ад хакераў

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай6

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць