21-гадовы студэнт з Мінска хацеў набыць электронную цыгарэту праз інтэрнэт. Пабачыўшы, што прыладу прадае непаўналетні, пакупнік назваўся міліцыянерам, адабраў вэйп і пачаў пагражаць адказнасцю.

Пасля студэнт стаў перапісвацца са сваёй ахвярай з іншага акаўнта і даведаўся, што падлетак быў сведкам па крымінальнай справе аб падпале. Пасля ўжо з акаўнта «міліцыянера» пачаў шантажаваць школьніка працягам расследавання, калі не атрымае 1000 даляраў.
У выніку студэнта затрымалі. Заведзена крымінальная справа.
Чытайце таксама
«Сказаў: тут паедзе прэзідэнт, трэба высякаць дрэвы». Пажылую жанчыну абакраў рабаўнік, які прадставіўся дзяржслужбоўцам
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары