Грамадства

Пасадзейнічала Наталля Качанава. Вясковую школу ў Жыровічах перавялі на рускую мову

Жыровіцкая сярэдняя школа перастала быць беларускамоўнай. З верасня навучанне перавялі на рускую мову. Гэта «Нашай Ніве» пацвердзілі вучні і адміністрацыя школы.

Фота з сайта школы

«З такой просьбай бацькі звярталіся. Спачатку калектыўную заяву падавалі ў райвыканкам — там адмовілі. Пасля ў Міністэрства адукацыі. У нас шмат дзяцей святароў, прыезджых. Напрыклад, у горадзе яны хадзілі ў рускамоўную школу і цяпер ім складана перавучвацца, бацькі па-руску размаўляюць, а ў сям’і 5‑6 дзяцей.

Ведаеце, калі б можна было працягваць адукацыю па-беларуску ва ўніверсітэце, гэта было б дадатковым аргументам, а так усё сканчваецца на этапе сярэдняй школы», — тлумачыць дырэктарка Таццяна Юхнік.

Гэта была чацвёртая заява ад бацькоў. Вядома, што райвыканкам раней выступаў супраць змены мовы навучання. Але пытанне вырашыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава — падчас яе візіту ў Жыровічы ў чэрвені святары прасілі пасадзейнічаць. 

Для калектыву школы перавод на рускую мову стаў шокам. 

У Жыровіцкай школе вучыцца больш за 200 дзяцей, што для вёскі добры паказчык. Яе адметнасць — духоўна-маральнае выхаванне ў праваслаўных традыцыях (у такім кірунку ўстанова працуе з 2007 года).

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву17

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву17

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць