На гродзенскага блогера Vadimati завялі дзве крымінальныя справы
Vadimati (Вадзім Ермашук) праходзіць падазраваным па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта) і арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Абвінавачванне Вадзіму пакуль не выставілі, паведамляе БАЖ.
Паведамляецца, што абразай палічылі дзве фразы. Па арт. 368 КК яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, паводле арт. 370 КК — да трох гадоў.
Блогера затрымалі 16 жніўня і далі 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.
Аднак па адбыцці пакарання Вадзім на свабоду не выйшаў. 9 верасня яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. Прычынай новага пратакола нібыта стаў ягоны званок у службу «115» 13 жніўня і нецэнзурныя выказванні на адрас ЖКГ і гарвыканкама.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары