Усяго патроху

Mercedes зрабіў адзенне з перапрацаваных падушак бяспекі

З нагоды 50-годдзя падушкі бяспекі і 40-годдзя яе ўкаранення ў аўтамабілі кампанія Mercedes-Benz у супрацоўніцтве з дызайнерам высокай моды Херонам Прэстанам стварыла новую лінію адзення з перапрацаваных падушак бяспекі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Херон Прэстан (у цэнтры) і яго капсульная калекцыя адзення для Mercedes. Фота media.daimler.com

У гэтым годзе спаўняецца паўстагоддзя з моманту атрымання патэнта на падушку бяспекі і 40 гадоў з тых часоў, як Mercedes-Benz прапанаваў першую надзіманую падушку бяспекі ў якасці опцыі на седане S-класа серыі W126.

Сістэмы пасіўнай і актыўнай бяспекі вельмі важныя для кампаніі, таму было вырашана адзначыць юбілей вельмі незвычайным спосабам — стварэннем лініі адзення, выкананай з перапрацаваных падушак бяспекі. І так, адзенне… надзімаецца!

Для стварэння лініі адзення Mercedes запрасіў знакамітага амерыканскага мадэльера Херона Прэстана, які вядомы як прапагандыст экалагічнасці, наватарства і ўстойлівага развіцця. Прэстан прыдумаў канцэптуальную калекцыю Airbag — тры вобразы мужчынскага і жаночага адзення, створаныя з выкарыстаннем перапрацаваных падушак бяспекі.

Для яшчэ большага падабенства з падушкамі бяспекі і адлюстравання прынцыпу іх дзеяння Прэстан схаваў унутры прыстасаванні, якія дазваляюць надзімаць вопратку.

Mercedes абраў Прэстана не толькі за яго авангардны дызайн, але і за яго імкненне з 2016 года выкарыстоўваць у сваім бізнэсе менш разбуральныя для навакольнага асяроддзя метады і матэрыялы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць