Грамадства

За май па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 109 чалавек. Амаль палова з іх у Брэсцкай вобласці

Праваабаронцы працягваюць фіксаваць рост колькасці заведзеных крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі.

21 мая Генпракуратура назвала колькасць асуджаных па «пратэсных» крымінальных справах — 682 чалавека. Да гэтай катэгорыі крымінальных спраў Генеральная пракуратура адносіць факты ўдзелу ў масавых беспарадках, здзяйсненні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з невыкананнем законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады, гвалту і пагрозы яго ўжывання да праваахоўнікаў, іх публічнай абразы, апаганьвання надпісамі чужой маёмасці, хуліганства, знявагі да дзяржаўнай сімволікі.

Па стане на 1 чэрвеня колькасць палітвязняў складае 449 чалавек. За месяц колькасць палітычных зняволеных узрасла на 99 чалавек. Асуджана на дадзены момант 280 палітвязняў, у дачыненні да 43 ідзе судовае разбіральніцтва. 126 палітвязняў чакаюць разгляду іх спраў у судзе.

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 109 асуджаных за май па «пратэсных» крымінальных справах.

Найбольшая колькасць грамадзян асуджаецца па палітычна матываваных крымінальных справах у гарадах, дзе пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання ў жніўні 2020 года насілі самы масавы характар. Геаграфія асуджаных у маі, пра якія вядома праваабаронцам, выглядае наступным чынам:

  • Мінск — 30 чалавек;
  • Брэсцкая вобласць — 50 чалавек (Брэст, Жабінка, Пружаны, Кобрын, Баранавічы, Івацэвічі);
  • Магілёўская вобласць — 11 чалавек (Магілёў, Бабруйск, Асіповічы);
  • Гомельская вобласць — 6 чалавек (Гомель);
  • Мінская вобласць — 6 чалавек (Маладзечна, Смалявічы, Жодзіна, Мінскі раён);
  • Віцебская вобласць — 4 чалавекі (Віцебск, Орша);
  • Гродзенская вобласць — 2 чалавекі (Гродна).

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў5

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць