Свет

The Guardian пра смерць Ашурка: «Проста тут гэта ўбачыў увесь свет»

Вядучае сусветнае выданне піша пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.

«Сотні прыйшлі развітацца з палітвязнем Вітольдам Ашуркам. Яго хавалі пад бел-чырвона-белым сцягам, у той час як мясцовая міліцыя сачыла за развітальнай цырымоніяй, — піша брытанскае левае выданне. — Пасля леташніх масавых дэманстрацый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі 50-гадовага Вітольда Ашурка асудзілі на пяць гадоў калоніі, дзе ён пражыў менш за год. Калі цела палітвязня вярнулі сям’і, яго галава была цалкам забінтаваная — быў бачны толькі рот, адзначыў сябар сям’і.

За месяц да сваёй смерці Вітольд Ашурак расказаў, што палітычных зняволеных прымушалі насіць жоўтыя біркі, якія ідэнтыфікавалі арыштантаў як экстрэмістаў. Урад апублікаваў відэа, на якім палітвязень паваліўся і ўдарыўся галавой, нібыта пасля чаго ў хуткім часе памёр. Чаму ён паваліўся, застаецца загадкай. Некаторыя блізкія лічаць, што яго, магчыма, збівалі і катавалі.

Міжнародная ўвага вярнулася да Беларусі пасля прымусовага спынення самалёта і затрымання Рамана Пратасевіча. Але ўвесь гэты час у краіне не спынялася самае маштабнае падаўленне іншадумства з часоў Савецкага Саюза. У краіне сотні палітзняволеных, і працягваецца аказвацца беспрэцэдэнтны ціск як на незалежных журналістаў, так і на актывістаў.

«Яны парушалі закон да гэтага, яны збівалі людзей, катавалі на Акрэсціна ў жніўні — я не бачу нічога асаблівага ў інцыдэнце з самалетам, проста тут гэта ўбачыў увесь свет», — сказаў беларускі журналіст, які папрасіў не называць сваё імя.

У артыкуле таксама ўзгадваюцца разгром Tut.By, суіцыд 17-гадовага Змітра Стахоўскага, прысуд да 18 гадоў калоніі Дзянісу Ураду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць