Грамадства

У Гомелі пад «адміністрацыйку» трапілі журналісты-фрылансеры. Іх абвінавацілі ў супрацоўніцтве з «Белсатам»

Сёння ў Гомелі судзілі журналістаў-фрылансераў Ларысу Шчыракову і Яўгена Меркіса. Іх абвінавачвалі паводле адміністрацыйнага артыкула 23.5. КаАП Беларусі «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі», паведамляюць «Моцныя навіны».

У пратаколе было сказана, што 25 сакавіка тэлеканал «Белсат» прадэманстраваў ролік, аўтарам якога з'яўляецца Яўген Меркіс. Сам жа Яўген заявіў, што мантаваць ролік і выпускаць яго на «Белсаце» не мог, бо жыве ў Гомелі, а не ў Варшаве. Таксама журналіст лічыць, што не было ніякіх пераканаўчых доказаў, што гэтую «прадукцыю СМІ» зрабіў менавіта ён.

Меркіса асудзілі на 25 базавых, на сёння гэта 725 рублёў.

Як распавяла Ларыса Шчыракова, уручэнне позвы ў суд адбывалася даволі дзіўным чынам: спачатку ёй пісалі ў сацыяльных сетках з «фэйкавых акаўнтаў», а потым пачалі тэлефанаваць на нумар яе непаўналетняга сына.

Журналістку абвінавацілі ў тым, што яна стварыла ролік, які пасля дэманстраваўся на «Белсаце». Жанчына віну сваю не прызнала, на пытанне аб акрэдытацыі заявіла, што не з'яўляецца журналісткай «Белсата», таму і акрэдытацыя ёй не патрэбная. Яна таксама адзначыла, што ніякіх доказаў яе віны не прадставілі. Рашэнне суда — 25 базавых велічынь.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву1

ЗША пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць