Грамадства

У Ваўкавыску на курсы «Мова Нанова» прыйшла міліцыя. Каля 30 чалавек даставілі ў РАУС

Пра гэта Tut.by распавёў праваслаўны святар Аляксандр Богдан, якога таксама даставілі ў аддзяленне міліцыі.

Аляксандр Богдан распавёў, што заняткі па беларускай мове толькі пачаліся, калі ў памяшканне на вуліцы Жолудзева прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

— Мы прапанавалі супрацоўнікам папрысутнічаць на занятках. Тлумачылі, што гэта моўныя курсы і няма ніякай палітыкі, але ў выніку практычна ўсіх пасадзілі ў аўтобус і адвезлі ў міліцыю, — кажа Аляксандр Богдан.

Паводле інфармацыі святара, у міліцыю было дастаўлена каля 30 чалавек, аднаго непаўналетняга хлопца адпусцілі.

На занятках «Мова нанова» ў Ваўкавыску павінен быў выступаць лідар рок-гурта «Крама» Ігар Варашкевіч. Мясцовыя жыхары паведамілі, што яго таксама забралі, але пасля паступіла інфармацыя, што ён у бяспецы.

Са святаром Аляксандрам Богданам правялі гутарку і адпусцілі.

Ён распавядае, што міліцыянты тлумачылі: атрымалі ананімны сігнал і таму прыехалі на месца правядзення курсаў.

Цяпер і астатніх дастаўленых у РУУС пачынаюць адпускаць па адным, папярэдне даюць падпісаць апавяшчэнне пра адміністратыўную адказнасць за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Каментары

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць