Здарэнні

36-гадовая кладаўшчыца з Навагрудка скончыла жыццё самагубствам праз нястачу — хоць і была невінаватая

Цела жанчыны знайшлі 15 снежня на складзе мясцовага завода газавай апаратуры.

Ірыне (імя змененае) было 36 гадоў. Яна скончыла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт, пасля больш за 12 гадоў адпрацавала на мясцовым заводзе кладаўшчыцай.

Цяпер у Навагрудку ходзяць чуткі, што жанчына скончыла жыццё самагубствам праз праблемы на працы.

Сям’я Ірыны гэта пацвярджае.

«Тое, што кажуць — праўда. У яе на складзе з’явілася нястача: зніклі некалькі тон парашковай фарбы, хтосьці з начальства стаў пагражаць ёй крыміналкай. Ірына пакінула вялікую запіску, дзе ўсё падрабязна тлумачыць, — распавёў «Нашай Ніве» муж жанчыны. — Яна тлумачыць, што праблема звязаная з парушэннем тэхпрацэсаў. Ёсць дакумент, дзе сказана, што таўшчыня фарбы на балонах павялічаная ў разы. Слой фарбы на вырабах мусціь складаць 60-100 мікрон. А на вырабах рэальна было 160-230 мікрон. То-бок, віна на вытворчасці, а не на складзе. І за гэты перарасход мусілі адказваць абсалютна іншыя людзі.

Жонку тузалі на той працы і на абедзе, і ганялі на працу па выходных. Але яна не хацела падстаўляць людзей, якія працуюць, выходзіла.

А гэтую нястачу яна сама і заўважыла. Пачала высвятляць прычыну — высветлілася, што быў перарасход на вытворчасці. Але стрэлкі перавялі на склад.

Дакладней я змагу сказаць, калі перачытаю яе запісы».

Муж працуе дальнабойшчыкам, пра смерць жонкі даведаўся ў Варонежы — быў у рэйсе.

«Яна мне нічога не казала, усё насіла ўнутры, у сабе. Каб яна хоць слова мне сказала пра свае праблемы, то я гарантую, што не дазволіў бы, каб адбылося тое, што адбылося, — наракае мужчына. — Цяпер я ўжо разумею, што яна баялася мяне трывожыць, каб я не нерваваўся ў дарозе. Але і разумею, што былі нейкія моманты, на якія трэба было звярнуць увагу. Банальна манікюр: у яе заўсёды быў акуратны светлы манікюр, а тут за тыдзень да ўсяго яна раптам пафарбавала пазногці ў чорны. Мне не спадабалася, але я нават не паспеў пагаварыць з ёй пра гэта: ехаў з Еўропы на Расію, намагаўся зарабіць грошай перад Новым годам, усёй сям’і купіць добрыя падарункі… Заехаў дадому літаральна на дзень і далей паехаў… Хаця трэба было спыніцца…»

У Ірыны засталася непаўналетняя дачка.

«Жонка ў апошнім лісце прасіла выгадаваць дачку добрым чалавекам», — кажа муж.

Пахавалі Ірыну 18 снежня.

«Следчыя Навагрудскага раённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку па факце смерці мясцовай жыхаркі», — паведамілі парталу «Анлайнер» у СК Гродзенскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі14

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі1

Пад Салігорскам два кіроўцы па чарзе наехалі на аднаго і таго ж чалавека

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі1

Гарбаты кіт Цімі жывы і нарэшце кіруецца ў Паўночнае мора. Аперацыя па яго выратаванні цягнулася два месяцы

Манекен дзяўчынкі на вакзале ў Мінску напалохаў і насмяшыў сацсеткі7

На Палессі танна прадаюць сядзібу ХІХ стагоддзя з чырвонай цэглы. Можна перарабіць у жылы дом

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі14

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць