Культура55

Выйшла кніга выбраных твораў Сяргея Хмары

Банальна казаць, што Сяргей Хмара (Сіняк) — досыць кантраверсійная асоба як у заходнебеларускім руху, так і на эміграцыі.

Сяргей Хмара. Рабінавы хмель. Выбраныя творы. Мінск: Кнігазбор, 2009. — 212 с.

Укладанне, прадмова і каментары слонімскага журналіста Сяргея Чыгрына.

Банальна казаць, што Сяргей Хмара (Сіняк) — досыць кантраверсійная асоба як у заходнебеларускім руху, так і на эміграцыі.

Медыцынскі факт, што ён друкаваў вельмі зласлівыя рэчы ў «Беларускім голасе» (Таронта), з чаго потым з радасцю карыстаўся наскрозь КДБісцкі і правакацыйны за савецкім часам «Голас Радзімы».

Тым не менш Сяргей Хмара (1905—1992) быў вельмі прыкметнай асобай у Канадзе, таму замоўчваць ягоную дзейнасць — часта дэструктыўную — нельга. А гісторыя расставіць кропкі над «і». І канцэпцыя «трэцяй сілы» таксама будзе належна ацэнена. Не адзін Сяргей Хмара насіўся з ёй.

Аўтар гэтых радкоў, рэдагуючы кнігу пра беларускага дзеяча з Таронта Міколу Ганько, напісаў дробненькую біяграмку пра Хмару для той кнігі. Але нават такую сухую біяграмку замоўцы кнігі катэгарычна папрасілі зняць, «каб не дражніць гусей». Крыўда на Хмару да гэтага часу ў некаторых беларусаў Таронта вялікая, і не беспадстаўная.

***

Што да гэтае кнігі, то яна складаецца з шасці частак. Прадмовы Сяргея Чыгрына. Даследчык, між іншым, раскапаў дакладнае месца нараджэння грамадскага дзеяча. Гэта не Адэса (найбольш пашыраная версія), і не Пінск, а Казлоўшчына, што ў сённяшнім Дзятлаўскім раёне. Годам пазней, у 1906 г., бацькі вырушылі на заробкі ў Адэсу.

Друкуюцца таксама вершы С. Хмары, «Абразкі», паэма ў прозе «Аб багох крывіцкіх сказы», а ў рубрыцы «Згадкі», друкаваныя ў «Бел. Голасе» нататкі пра розных дзеячаў нацыянальнага руху, з якім Хмару сутыкаў лёс.

Тут, канечне, інфармацыю трэба правяраць і правяраць. Напрыклад, характарыстыка Янкі Станкевіча дыяметральная супрацьлеглая характарыстыцы, дадзенай паслом польскага сойма, а на эміграцыі намеснікам прэзідэнта БНР Аляксандрам Стагановічам. Зрэшты, гэтыя дзве асобы — Хмара і Стагановіч — увесь час былі па розныя бакі барыкадаў.

У кнізе друкуюцца таксама лісты Сяргея Хмары да Сяргея Чыгрына.

***

Кніга Сяргея Хмары ў Беларусі асобным выданнем выходзіць ці не ўпершыню.

Выданне мае ўсе рэквізіты (УДК, ББК і г.д.), таму відаць, яе можна будзе знайсці ў кожнай кнігарні.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна12

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць