Кіпр заблакаваў прыняцце санкцый ЕC у дачыненні да кіраўнікоў Беларусі, адказных за правядзенне выбараў прэзідэнта 9 жніўня і рэпрэсіі ў дачыненні да пратэстоўцаў. Пра гэта паведамляе Rfi.fr.
Міністры замежных спраў краін ЕC узгаднілі ўвядзенне санкцый «супраць асоб, адказных за гвалт, неабгрунтаваныя арышты і фальсіфікацыю вынікаў выбараў». Рада Еўропы падрыхтавала спіс чыноўнікаў, якія трапяць пад абмежавальныя меры: ім будзе забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, а іх актывы ў Еўропе замарожаныя. AFP перадае, што ў спіс трапілі каля 40 чалавек.
Адмова падтрымаць увядзенне санкцый супраць беларускіх кіраўнікоў звязана з тым, што Кіпр, у сваю чаргу, патрабаваў ад ЕС увесці абмежаванні ў дачыненні да Турцыі ў сувязі са здабычай газу ў кіпрскай эканамічнай зоне Усходняга Міжземнамор'я.
Нагадаем, адкрыццё запасаў газу ў Міжземным моры непадалёк ад кіпрскіх берагоў узмацніла напружанасць, якая існуе ў адносінах паміж Кіпрам і Турцыяй з часу турэцкага ваеннага ўмяшання ў 1974 годзе, якое прывяло да тэрытарыяльнага падзелу вострава.
Чакаецца, што наступны раўнд кансультацый кіраўнікоў МЗС краін ЕС, на якім будзе абмяркоўвацца ўвядзенне санкцый у дачыненні да Беларусі, адбудзецца 21 верасня.
-
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
-
Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі
-
У Вільні падымалі знішчальнікі НАТА — праз верагодны залёт дрона. Пазней высветлілася, што гэта было
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары