Грамадства1313

Раднянкоў і Краўцоў расказалі, як пакінулі Беларусь і як Калеснікава парвала свой пашпарт

Прэс-сакратар Каардынацыйнага савета Антон Раднянкоў і выканаўчы дырэктар Іван Краўцоў распавялі пра тое, як іх разам з Марыяй Калеснікавай затрымалі беларускія сілавікі, а пасля гэтага — спрабавалі прымусова дэпартаваць ва Украіну. Раднянкоў і Краўцоў выехалі ў Кіеў, тады як Калеснікава парвала свой пашпарт і засталася ў Беларусі.

Пра затрыманне Калеснікавай Раднянкоў і Краўцоў даведаліся ад журналістаў раніцай 7 верасня. Да дома жанчыны пад'ехаў бус, з якога выйшлі «невядомыя людзі». Яны заштурхалі ў бус мужчын. Па словах Раднянкова, іх везлі з аднаго ўчастка да іншага. На галаву Раднянкова надзелі чорны мяшок на галаву і кайданкі.

Ні Раднянкоў, ні Краўцоў не ведалі, у якім статусе знаходзяцца і на якіх падставах іх затрымалі. З імі размаўлялі людзі ў цывільным. Краўцоў кажа, што яму прыгразілі завядзеннем крымінальнай справы аб злоўжыванні службовым становішчам з-за дзеянняў на адной з папярэдніх прац.

Мужчыны знаходзіліся ў аддзяленні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Там ім растлумачылі, што яны зацікаўлены перш за ўсё ў вывазе Марыі Калеснікавай з Беларусі.

Раднянкова, Краўцова і Калеснікаву павінны былі прывезці ў пункт пропуску Аляксандраўка на беларуска-ўкраінскай мяжы. Рухаліся калонай з некалькіх машын. План быў такі: давезці ўсіх траіх да мяжы, пасля чаго перасадзіць на асабісты аўтамабіль Краўцова і вывезці ва Украіну.

Усе трое перасеклі беларускі бок мяжы не спыняючыся, пасля чаго апынуліся на нейтральнай тэрыторыі. Там іх пачалі перасаджваць у аўтамабіль BMW, які належыць Краўцову. У гэты момант з'явілася Калеснікава. Яе сілай заштурхалі на задняе сядзенне адной з машын.

Там яна ўбачыла свой пашпарт, на падставе якога яна павінна перасекчы мяжу. Пасля гэтага яна схапіла дакумент, парвала яго на шмат дробных кавалачкаў, гэтыя кавалачкі яна ўзяла і выкінула ў акно. Далей жанчына вылезла праз акно і пайшла да беларускага боку мяжы.

Раднянкоў і Краўцоў былі ў машыне апошняга, а Калеснікава — зноў у атачэнні беларускіх сілавікоў. Без пашпарта яна не магла б перасячы ўкраінскі бок мяжы. Тады, як успамінае Краўцоў, ён убачыў, што іх хацелі затрымаць другі раз: з боку з'явіўся сіні мікрааўтобус, які пачаў рухацца ў бок BMW.

Тады Краўцоў адразу паехаў на ўкраінскі бок мяжы, там іх прапусцілі ўкраінскія пагранічнікі — і яны апынуліся на тэрыторыі Украіны. Перасячэнне ўкраінскага пункта пропуску доўжылася 5‑6 гадзін, удакладніў Раднянкоў.

Ва Украіну іх вывезлі, па словах Раднянкова, таму, што яны не маюць шэнгенскай візы, а таму не мелі падстаў выехаць, напрыклад, у Польшчу ці Літву.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі14

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць