Свет

Ветэран ВМС ЗША назваў слабае месца Расіі ў выпадку вайны з НАТА

Праз глабалізацыю Расія стала залежнай ад выкарыстання марскіх шляхоў і таму ўразлівая ў гэтым плане з пункту гледжання «стратэгічнага стрымлівання». Такое меркаванне ветэрана ВМС ЗША, аўтара кнігі «Савецкая ваенна-марская дыпламатыя» Брэдфарда Дысм'юкса прыводзіць партал Clio's Musings, піша ria.ru.

«Уразлівасць Расіі на моры здаецца відавочнай і працягвае расці» — сцвярджае ён.

Дысм'юкс адзначае важнасць гандлёвага флоту для Расіі, які, паводле яго слоў, займае другое месца пасля Кітая па колькасці гандлёвых судоў пад нацыянальным сцягам.

Ветэран ВМС ЗША лічыць, што ў выпадку тэарэтычнай «агрэсіі» з боку Расіі НАТА павінна абвясціць поўную блакаду і забяспечыць яе выкананне ўсімі даступнымі грамадзянскімі і ваеннымі сродкамі.

«Захад павінен пераканаўча пагражаць Расіі пазбаўленнем права карыстання Сусветным акіянам», — заявіў Дысм'юкс.

На яго думку, блакада пакіне Расію без магчымасці выкарыстоўваць Сусветны акіян у глабальным маштабе ў любых мэтах — ваенных або мірных. Па задуме Дысм'юкса, амерыканскі флот будзе высочваць расійскія судны ў арктычных водах, флоты еўрапейскіх краін — у морах вакол Еўропы, а саюзнікі ЗША ў Ціхаакіянскім рэгіёне — Японія і Паўднёвая Карэя — стануць блакаваць ўсходнія парты Расіі.

«Гэта азначала б пахаваць надзеі Расіі атрымаць выгаду з экспарту газу і сельскагаспадарчай прадукцыі. < … > Усе заходнія вайскова-марскія сілы, разам з наземнай вайсковай моцай, павінны забяспечваць блакаду да таго часу, пакуль Расія не пагадзіцца на аднаўленне статус-кво», — заявіў ён.

Дысм'юкс падсумаваў, што для вывядзення з ладу расійскіх гандлёвых судоў спатрэбіцца новы від зброі, ідэальна прыдатны для паразы рухавікоў без чалавечых ахвяр або значнай шкоды для саміх караблёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць