На мітынгу за Лукашэнку выступіў Паўлічэнка і расказаў пра «банды Ціханоўскай» ВІДЭА
На пралукашэнкаўскім мітынгу ў Мінску на Камароўцы выступіў Дзмітрый Паўлічэнка — нават з трыбуны ён ужываў словы спецыфічнай лексікі.
«Што ж адбылося цяпер? Банды Ціханоўскай, гэтыя экстрэмісты, найміты, крымінальная сфера… На жаль, моладзь, некаторая частка, «апоеная», «абкураная», пачала граміць наш горад, і зноў АМАП і спецназ сталі на яго абарону», — кажа ён.
А вось што казала адна пенсіянерка:
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары