Выбары-20201717

Агітаваць за Ціханоўскую ў Гомельскай вобласці дазволілі толькі раніцай ці пад ноч. Праваабаронца: гэта свавольства

Юры Ўласаў, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай, падаў у райвыканкамы Гомельскай вобласьці паведамленьні аб правядзеньні агітацыйных пікетаў. Ён атрымаў адказ, што праводзіць агітацыю можна толькі раніцай — ад 8 да 12 гадзіны, піша Радыё Свабода.

«Нават у выходны дзень! Хто прыйдзе на пікет у будзённы ці выходны дзень а 8-й раніцы? У выканкамах тлумачаць, што іншы, пазьнейшы час ужо заняты даверанай асобай іншага кандыдата, Аляксандра Лукашэнкі. Гэта генэральны дырэктар ААТ «Спартак» Алег Жыдкоў», — сказаў Свабодзе Юры Ўласаў.

З такой сытуацыяй ён сутыкнуўся ў Жлобіне і Добрушы.

«Наогул, агітацыйны пікет можна ставіць у дазволеным месцы па прынцыпе апавяшчэньня. Мы апавясьцілі выканкамы і нібыта можам праводзіць пікеты. Але намесьнік старшыні Добрускага райвыканкаму Руслан Сікорскі нам адказаў, што калі мы будзем праводзіць пікет пазьней за 12 гадзіну, то гэта будзе несанкцыянаванае мерапрыемства», — кажа Ўласаў.

У Гомлі ён таксама падаў паведамленьні ў адміністрацыі раёнаў.

«Вусна нам адказалі ў адміністрацыях, што пікеты дазволяць толькі з 8 да 12. Афіцыйную паперку абяцалі даслаць, але ўсё зразумела і так», — дадаў Юры Ўласаў.

Пакуль у Гомельскай вобласьці ў Ціханоўскай узгоднены адзін пікет — у Буда-Кашалёве, а 21-й гадзіне на школьным стадыёне. «Дазволілі толькі адну гадзіну, з 21.00 да 22.00», — удакладніў Уласаў.

З падобнай сытуацыяй сутыкнуліся і давераныя асобы Андрэя Дзьмітрыева. Рэчыцкія і гомельскія ўлады дазволілі ім праводзіць пікеты толькі раніцай.

Доўгатэрміновы назіральнік на прэзыдэнцкіх выбарах Леанід Судаленка назваў прапановы чыноўнікаў агітаваць толькі раніцай «свавольствам».

«Так, на адной пляцоўцы нельга праводзіць адначасова два масавыя мерапрыемствы — паводле закону аб масавых мерапрыемствах. Але выбарчай кампаніі гэта ня тычыцца. У выбарчай кампаніі пытаньні рэгулююцца Канстытуцыяй, Выбарчым кодэксам і пастановамі ЦВК. Нідзе — ні ў Выбарчым кодэксе, ні ў пастановах ЦВК — няма такой нормы, што выканкамы вызначаюць час для агітацыі. Давераная асоба падала паведамленьне на дазволенае месца — і мусіць ісьці агітаваць. Трэба абскарджваць такія рашэньні выканкамаў», — пракамэнтаваў сытуацыю Судаленка.

Ён ня бачыць парушэньня закону, калі на адной пляцоўцы будуць агітаваць за двух кандыдатаў. «Калі давераныя асобы дамовяцца. Паводле выбарчага заканадаўства, калі ў выканкам раней паступіла заяўка ад іншага кандыдата і паміж кандыдатамі няма дамоўленасьці, то мясцовы орган можа прапанаваць іншы час», — дадаў назіральнік.

«Раней выканкамы вызначалі месцы для агітацыі, дзе нельга яе праводзіць. Сёлета яны вызначылі месцы, дзе можна агітаваць — у Гомлі гэта тры аддаленыя ад цэнтру пляцоўкі. Прычым у Цэнтральным раёне ўвогуле агітаваць нельга», — нагадаў праваабаронца.

Каментары17

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць