Меркаванні11

Велікоднае архіпастырскае пасланне япіскапа БАПЦ Святаслава

Дастойнаму сьвятарству і вернікам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

    «Вялік сьвяты нам дзень настаў…» (зь песьні валачобнікаў)

Сардэчна віншую вас, дарагія браты й сёстры, зь вялікім сьвятам Пасхі Хрыстовае ! У гэтым сьвяце — сутнасьць Хрысьціянскае веры, бо дзякуючы Хрыстоваму Ўваскрасеньню, мы атрымалі жыцьцё вечнае.

Сьвяты Кірыла Тураўскі, Беларускі Залатавусны, у сваім «…на Сьвятую Пасху…казаньні», піша : «Усе ж мы вераю Боскае Пасхі прычасьціліся, намажам вусны Божаю кроўю, што ёсьць сутнасьцю—духоўнаму дому дзьвярмі, ды не падступяцца д’ябалы, што хочуць нас забіць грахом».

Ахвяраю Хрыста быў пераможаны грэх і адноўлены ў чалавеку вобраз Божы, і гэта, калі мы адкідаем свае заганы, дае нам моц у пераадольва‑ньні ўсялякіх штодзённых цяжкасьцяў, веру ў перамогу дабра над злом.

Таму мы павінны працаваць над духоўным багацьцем свае душы і захо‑ўваць яе ў чысьціні. Тады зможам сапраўды цешыцца гэтаму сьвяту су‑польна з усім сьветам, бачным і нябачным, адчуць радасьць яднаньня з Богам, угледзець у Ім крыніцу праўды і свабоды, якія збавяць нас.

Сьвяткуючы гэтае сьвята над сьвятамі, мы, як і калісьці нашыя дзяды, думаем і аб уваскрасеньні Беларусі,‑ адраджэньні ейных духоўных і дзяржаўных традыцыяў, аднаўленьні Беларускага Праваслаўя.

У гэты сьветлы дзень Гасподняе Пасхі жадаю ўсім багалюбным верні‑кам у Беларусі і тым, хто жыве на Чужыне, веры ў уваскрасеньне нашае для будучага незямнога жыцьця, надзеі на лепшую долю свае сям’і і свайго народу на нашым зямным шляху, і каб любоў нашая да Бога, людзей і Бацькаўшчыны была ўзаемнай.

Дык няхай у Сьвятой Беларусі заўсёды ў Вялікодную ноч у бажніцах звоняць ува ўсе званы, абвяшчаючы ўсяму сьвету —

Хрыстос Уваскрос ! Сапраўды Ўваскрос !

З малітваю, + Сьвятаслаў Япіскап Наваградзкі і Паўночна‑Амерыканскі БАПЦ

Вялікдзень, 2009

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць