
«Мінск-Навіны»
Новым арандатарам ўніверсама «Сталічны» ў Мінску стаў адзін з буйных рэтэйлераў. Універсам на праспекце Незалежнасці дастаўся кампаніі «Еўрагандаль» («Еўраопт», «Хіт», «Грошык») за 600 тыс. рублёў. Гэта больш за пачатковую цану таргоў (2 134,98 руб.) у 281 раз, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Дагавор арэнды будзе заключаны на 5 гадоў. Умовы, якія неабходна будзе выканаць новаму ўладальніку, — захаваць назву ўніверсама «Сталічны» і кавярню пры ім, а таксама зрабіць рамонт гранітнага абліцоўвання сцен, прыступак і пляцовак ганкаў за свой кошт без наступнай кампенсацыі выдаткаў.
Як распавялі ў кампаніі, адкрыць гандлёвы аб'ект плануюць да канца жніўня. Які менавіта гэта будзе фармат крамы, пакуль не агучваецца.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары