Літаратура22

У продаж выходзіць новая кніга Альгерда Бахарэвіча

«Апошняя кніга пана А.», якую аўтар ахарактарызаваў як казку для дарослых, 12 чэрвеня паступае ў публічны продаж.

Новы твор Альгерда Бахарэвіча ўтрымлівае ў сабе каля трыццаці розных гісторый, якія паводле сюжэта распавядаюцца на працягу трыццаці дзён.

Выданне можна параўнаць з цыклам «Тысяча і адна ноч», «Шляхціцам Завальнёй» Яна Баршчэўскага альбо нават «Дэкамеронам», дзе героі расказваюць навэлы Джавані Бакача на загараднай віле падчас эпідэміі чумы. «Апошняя кніга пана А.» адпаведна становіцца 500-старонкавым зборнікам казак для эпідэміі каранавіруса, дзе да таго ж можна знайсці повязь з навакольнай рэчаіснасцю.

«На мой погляд, у час каранавіруса гэты твор — культурнае выратаванне, — кажа выдавец Андрэй Янушкевіч. — Кнігу мы рабілі па вышэйшым гатунку і ў плане паліграфіі, і ў плане дызайну. Яе прыемна ўзяць у рукі, прыемна глядзець на вокладку ад Наталлі Паваляевай, у бібліятэках яна праляжыць хоць пяцьсот гадоў».

Выданне стала сумесным праектам выдавецтваў «Вясна» і «Янушкевіч». Яго можна будзе набыць у інтэрнэт-кнігарні «Янушкевіч», крамах «Акадэмкніга» і «Белкніга».

Альгерд Бахарэвіч з’яўляецца аўтарам кніг «Ніякай літасці Валянціне Г.», «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення», «Дзеці Аліндаркі», рамана на дзевяцьсот старонак «Сабакі Еўропы», успамінаў «Мае дзевяностыя» ды іншых, творы пісьменніка перакладзены на дзясятак замежных моў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка10

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Офіса Зяленскага: Ніхто не павінен разлічваць, што мы аддадзім тэрыторыю7

Пасля прызнання брэнда Belaruskicry экстрэмісцкім яго вырабы плагіяцяць іншыя ювеліры з Мінска ФОТЫ5

У Мінску адкрыўся рух па мосце на вуліцы Галадзеда

Адміністрацыя Трампа праверыць грын-карты выхадцаў з 19 краін, у тым ліку з Афганістана1

Татуіроўкі б'юць па імунітэце і прыводзяць да хранічнага запалення ў лімфатычнай сістэме — новае даследаванне3

Два беларускія аркестры сабралі аншлаг на «патаемным» выступленні2

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у нечаканым месцы2

«Вярнуўшыся, мы ўбачым нязвыклы ландшафт на вуліцах гарадоў, якія сталі незнаёмымі»22

Аляксандра Мілінкевіча ўвялі ў медыкаментозны сон7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка10

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць