Здарэнні11

Падлеткі ў Пухавіцкім раёне скралі фотапастку і пашкодзілі трактар

Здарэнне адбылося ў лесе побач з кар'ерам ля вёскі Дукора. У міліцыю звярнулася кіраўніцтва адной з арганізацый. Пастка «прыглядала» за бульдозерам і бытоўкай. Зламысніка не спыніла нават тое, што яна была надзейна замацаваная на вышыні трох метраў на дрэве, паведамляе абласная міліцыя.

А яшчэ праз некалькі дзён ад гэтай жа арганізацыі паступіла паведамленне аб пашкоджанні тых самых бульдозера і бытоўкі, якія засталіся без «аховы». Невядомыя разбілі шкло ў трактары і вагончыку, затым ад душы прайшліся па іх кувалдай, а напрыканцы размалявалі іх знойдзенымі ў бытоўцы аэразольнымі фарбамі.

Сведак і відавочцаў, як гэта часта бывае ў такіх выпадках, не аказалася — месца закінутае, глухое. На апошнім фота, адпраўленай пасткай, быў падлетак. Улічваючы гэта і «карціну» з месца здарэння, аператыўнікі слушна выказалі здагадку, што ўсё гэта справа рук мясцовых юнакоў.

Міліцыянеры праверылі тых, якія стаяць на ўліку непаўналетніх, але ў кожнага з іх было алібі. Аператыўнікі старанна даследавалі прылеглую да кар'ера тэрыторыю ў пошуках магчымых буданоў, палян для адпачынку, «копанак», куды маглі прыходзіць падлеткі, а затым адправіліся па навакольных вёсках і садовых таварыствах. На вуліцы аднаго з апошніх міліцыянеры заўважылі падлетка, вельмі падобнага на хлопца з апошняга здымка выкрадзенай фотапасткі. Той у рэшце рэшт прызнаўся, што яе крадзеж здзейсніў разам з таварышам, які, як і ён, прыехаў з Мінска на «каранцін» да бабулі з дзядулем.

Праз некалькі дзён, ведаючы, што пляцоўка засталася без нагляду, катаючыся па наваколлі на веласіпедах з малодшымі братамі таварыша, вырашылі наведацца туды яшчэ раз. У памяць пра свой візіт хлопцы пакінулі «яркую карціну і інсталяцыю», якую, праўда, не ацанілі гаспадары бульдозера і бытоўкі. Цяпер «майстэрствы» падлеткаў трэба будзе ацаніць праваахоўнікам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць