Літаратура33

«І вынікам застаўся агаломшаны». Водгук чытача на «Жэтон на метро» Федарэнкі 

Купіў некалькі тыдняў таму «Жэтон на метро» Андрэя Федарэнкі», а дайшлі рукі толькі на выходных — і за два вечары я літаральна праглынуў кнігу.

Чытаецца лёгка, мова Андрэя Федарэнкі — гэта яго фірмовая візітоўка, не трэба прадзірацца праз сказы, грувасткія метафары і параўнанні (хай даруюць мне некаторыя сучасныя пісьменніцы), аповед плаўна плыве.

Галоўных герояў у кнізе пад дзясятак, кожны выпісаны дэталёва і натуральна. Гэта людзі, якія жывуць з намі зараз побач. Чым жа гэта кніга незвычайная, у чым яе адметнасць? У аснове кнігі — нейкая таямніца: ці то забойства, ці то змова. Самога злачынства не бачым, але атмсфера нагнятаецца.

Аўтар выдатна распрацаваў сюжэт і перапляценні лёсаў герояў, кніга паступова павольна рухаецца і чытач бачыць, як разрознены пазл складаецца ў цэлае палатно (у мяне склаліся асацыяцыі з Джоан Роўлінг з яе прадуманасцю сюжэтных ліній).

Нарэшце, калі здаецца, што чытач зразумеў, якое будзе злачынства, сюжэт радыкальна мяняецца, аўтар проста гуляецца з чытачом і ў яго гэта цалкам атрымліваецца.

Чытайце таксама: «Няхілы закос». Андрэй Федарэнка напісаў вытанчаную пародыю на дэтэктыў

Калі ў традыцыйных дэтэктывах звычайна такіх зменаў адна (класіка — станоўчы герой у фінале на апошняй старонцы выяўляецца злодзеем), то тут такіх зменаў некалькі. І чым бліжэй да канца, тым гэтыя «змены» паскараюцца.

Галоўны герой спачатку падаецца як ахвяра (найжахлівейшае для яго, што ён «разумее» гэта за момант да «забойства»). Сцэна раўту адначасова перагукаецца з найлепшымі ўзорамі класіка дэтэктыва Агаты Крысці і сучасным праектам «Дау»…

І вынікам я застаўся агаломшаны.

Набыць новую кнігу Андрэя Федарэнкі, у тым ліку з дастаўкай на дом, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка7

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа праверыць грын-карты выхадцаў з 19 краін, у тым ліку з Афганістана1

Татуіроўкі б'юць па імунітэце і прыводзяць да хранічнага запалення ў лімфатычнай сістэме — новае даследаванне3

Два беларускія аркестры сабралі аншлаг на «патаемным» выступленні2

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у нечаканым месцы2

«Вярнуўшыся, мы ўбачым нязвыклы ландшафт на вуліцах гарадоў, якія сталі незнаёмымі»20

Аляксандра Мілінкевіча ўвялі ў медыкаментозны сон7

Расійскія войскі прарваліся да самага Гуляйполя. Адно з падраздзяленняў адступіла без загаду25

У М’янме перад прыездам Лукашэнкі вызвалілі больш за 3 тысячы палітвязняў9

У Латвіі задумалі разабраць чыгунку, што вядзе у Расію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка7

Якія дамоўленасці былі ў амерыканцаў з Лукашэнкам па вызваленні палітвязняў? Тлумачыць Вячорка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць