Расейская кампанія «Яндекс» да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Рыгора Барадуліна змяніла лагатып на галоўнай старонцы — такім чынам абыграла жартоўнае двухрадкоўе паэта.

Для карыстальнікаў з Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назве літару «Я» на апошняе месца. Пад лагатыпам патлумачыла:
«Той, хто якае зашмат,
ставіць сам сябе назад».
Гэта радок з верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў кнізе дзіцячых вершаў і казак «Ішоў коця па канапе» (1997).
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары