Улада1313

Каб абраць адзінага кандыдата, апазіцыя набыла анлайн-платформу чэшскага мільярдэра. Як яна працуе?

Пяць апазіцыйных партый агучылі сваё рашэнне наконт вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары-2020. Гэта не самая простая працэдура будзе мець некалькі этапаў, адзін з якіх — інтэрнэт-галасаванне.

На прэс-канферэнцыі 27 студзеня было абвешчана, што для гэтага галасавання будзе створаны адмысловы сайт. «НН» даведалася, на якім партале будзе адбывацца галасаванне.

Галасаванне пройдзе на платформе на аснове чэшскага сайта prezident21.cz. Яго яшчэ ў 2016 годзе стварыў чэшскі мільярдэр і матэматык Карэл Яначэк пад прэзідэнцкія выбары-2018. Фактычна ён прапаноўваў у форме анлайн-гульні галасаваць за магчымага кандыдата ў прэзідэнты.

Кожны галасуючы атрымліваў тры галасы «за», а таксама адзін голас «супраць». Агулам у чэшскім галасаванні анлайн узялі ўдзел больш за 320 тысяч чалавек. Рэгістрацыя адбывалася праз смс. Ніякай юрыдычнай сілы гэтае галасаванне, вядома, не мела.

На першым этапе галасавання стаць «кандыдатамі» маглі ўсе, хто фармальна падыходзіць пад патрабаванні, апроч самога Яначэка, а ў другім — ужо зарэгістраваныя кандыдаты ў прэзідэнты.

Упэўненае апошняе месца ў інтэрнэт-галасаванцы атрымаў дзейны прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман, але менавіта ён здабыў перамогу на рэальных выбарах, набраўшы 51,36%. Галасаванне на ўчастках не мела нічога супольнага з анлайнавым.

Дарэчы, Зэман быў фактычна адзіным кандыдатам, які цалкам праігнараваў праект prezident21.cz, ён не заклікаў сваіх прыхільнікаў браць удзел у тым галасаванні.

Цікава, што толькі 21% удзельнікаў галасавання скарысталі галасы «супраць». 41% размеркавалі ўсе тры свае галасы «за», а 40% аддалі толькі адзін голас.

Яначэк — гэта чалавек, які даўно выступае за большую інтэрнэтызацыю чэшскага грамадства. І праект prezident21.cz —адна з частак ягонага найбуйнейшага праекта Demokracie 21.

Наколькі вядома «НН», у беларускай апазіцыі атрымалася дамовіцца наконт выкарыстання пляцоўкі. Прычым зроблена гэта было за дастаткова сімвалічныя грошы.

Пакуль прадумваюцца варыянты, як будзе адбывацца галасаванне і рэгістрацыя, прыярытэтным лічыцца рэгістрацыя праз фэйсбук. Аднак гэта можа прывесці да стварэння фэйкавых акаўнтаў. Што тычыцца смс-рэгістрацыі, то ў гэтым варыянце прысутнічае грашовы фактар.

Рассылка 100 тысяч смс-паведамленняў з кодамі пацверджання каштуе каля $600. Пакуль арганізатары не ўпэўненыя, што на гэта з’явяцца сродкі.

У беларускім галасаванні па адзіным кандыдаце пакуль распрацоўваецца варыянт, пры якім кожны «выбарнік» зможа аддаць адзін голас «за», а таксама адзін «супраць». Ёсць і варыянт з двума галасамі «за». У найбліжэйшы час павінны быць вырашаны ўсе тэхнічныя пытанні.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць10

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка: «Жыроўка прыйшла на 240 рублёў, хоць я працую. Аказалася, гэта з-за кватаранта»13

Паміж Гродна і Гомелем будзе хадзіць прамы аўтобус. Працягласць маршруту — 600 км

Лукашэнка: Усе згодны на перамовы ў Беларусі, акрамя Зяленскага9

Палітолагу Суздальцаву вынеслі ў Расіі прысуд за «паклёп» на Лукашэнку8

Школы перайшлі на новае меню. Што дзецям падабаецца больш за ўсё?2

«Сумуе па Кыргызстане». Лукашэнка расказаў пра жыццё Бакіева ў Беларусі8

Расіяне ў Гомелі захацелі ўчыніць міжнародны скандал. Што за таямнічая лялька была на помніку Ракасоўскаму25

Каспараў: Украінцы гінуць за нас! А гэта рыэлтарская здзелка, каб узбагаціць сям'ю Трампа і прадаць Украіну!19

Жасмін з Адэсы вырашыла стварыць у Беларусі брэнд галаўных убораў для мусульманак. І атрымала хвалю нянавісці81

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць10

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць