Андрэй Расінскі. Кадры11

У засені шматразовага прэзідэнта

Альтэрнатыўны 1985 год. Савецкі Саюз бразгае зброяй, у Злучаных Штатах – дыктатура ўсенароднаабранага прэзідэнта Ніксана, які пайшоў ажно на пяты тэрмін. Свет наконадні ядзернай катастрофы.

Захавальнікі (Watchmen)
poster

ЗША – Вялікабрытанія – Канада, 2009, каляровы, 163 хв.
Рэжысёр: Зэк Снайдэр
Ролі выконваюць: Малі Акерман, Білі Грудуп, Мэцью Гуд, Джэкі Эрл Галі, Джэфры Дзін Морган
Жанр: Комікс-антыўтопія паводле графічных навэляў Алана Мура і Дэйва Гібанса
Адзнака: 6 (з 10)

Альтэрнатыўны 1985 год. Савецкі Саюз бразгае зброяй, у Злучаных Штатах – дыктатура ўсенароднаабранага прэзідэнта Ніксана, які пайшоў ажно на пяты тэрмін. Свет наконадні ядзернай катастрофы.

Нікому не патрэбныя былыя супергероі вядуць жыццё абываталяў. Пасля забойства аднаго з іх – Камедыянта – неўтаймаваны Роршах вядзе вышук і ўпэўнены, што на герояў абвешчана негалоснае паляванне. Але ўсё яшчэ горш, чым можна было сабе ўявіць…

Карціна Зэка Снайдэра, які паставіў комікс “300 спартанцаў” – адзін з сама дзіўных фільмаў апошніх часоў. Амерыканскія коміксы, гэныя казкі цэментных гарадоў – з яскравымі маскамі, акрэсленымі нягоднікамі і станоўчымі героямі – даўно ўжо пнуліся выйсці за межы фантазійнае тэрыторыі. У казачных герояў з’яўляліся фрэйдысцкія комплексы (“Бэтмэн”), яны вучыліся тэрарызму і дэмагогіі (“Цёмны рыцар”) ці вялі змрочныя дзённікі “Гораду грахоў”.

Стужка Снайдэра прэтэндуе прэтэндуе на статус антыўтопіі – з жорсткай сацыяльнай крытыкай. Антываенныя дэманстрацыя расстраляныя, гратэскная купка палітыканаў вырашае лёс планеты (Кубрык з “Доктарам Стрэнджлавам” пацешыўся бы); ракеты чакаюць запуска. А самі супергероі – гэтыя вітрыны амерыканскай мары – забіваюць дзяцей і цяжарных (Камедыянт), атлусцелі і пакутуюць на імпатэнцыю (Бэтмэн), швэндаюцца ў аголена-фіялетавым выглядзе дый медытуюць на Марсе (Доктар Манхэтэн) – ці, увогуле, псіхапаты (Роршах).

Цытатна-ашчэраны гвалт у фільме зашкальвае, мяжа паміж дакументам і фікцыяй знішчаная, коміксавы сэкс натуралістычна-бэзавы. Зэк Снайдэр пераплюнуў “Форэста Гампа” – альтэрнатыўны 1985 год са сваёй прыдуманай гісторыяй выглядае стылёва-змрочнай рэальнасцю.

Гэта выбуховая, як ядзерная бомба стужка – пляма распаду старых эпасаў, ці пазнака новага – які толькі ствараецца.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць