Усяго патроху88

«Біру» пахаваюць у дзень смерці Сталіна

А меліся ў дзень беларускай міліцыі.

Пахаванне крымінальнага аўтарытэта Уладзіміра Бірукова, якое павінна было адбыцца сёння ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), перанесена на 5 сакавіка.
Яго цела было дастаўлена ў Беларусь увечары 3 сакавіка.

Перанос пахавання, як відаць, быў звязаны з неабходнасцю правядзення праваахоўнымі органамі экспертыз. Як паведаміла БелаПАН крыніца ў галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС, «праведзены ўсе неабходныя экспертызы, і цяпер дакладна вядома, што памерлы — Уладзімір Бірукоў».

Ураджэнец Бабруйска У.Бірукоў, вядомы ў крымінальным свеце пад мянушкамі Бірук або Біра, — самы багаты выхадзец з Беларусі, які адносіў сябе да катэгорыі «злодзеяў у законе».
У канцы 1990‑х гадоў уцёк з Беларусі. Яму было выстаўлена абвінавачанне ў вымагальніцтве і махлярстве.

У 2003 годзе У.Бірукоў затрымліваўся праваахоўнымі органамі Расіі паводле просьбы беларускага боку, але быў адпушчаны, бо з 2001 года з’яўляўся грамадзянінам РФ і не ўчыняў злачынстваў на тэрыторыі гэтай краіны.

У 2008 годзе У.Бірукоў быў аб’яўлены беларускімі праваахоўнымі органамі ў міжнародны вышук па падазрэнні ў арганізацыі незаконнай скупкі нерухомасці ў Бабруйску. 19 лютага 2009 года яго затрымалі ў Маскве, але 20 лютага адпусцілі з‑пад арышту, таму што ў расійскага боку прэтэнзій да яго не было. 28 лютага У.Бірукоў памёр у Маскве ад вострай сардэчнай недастатковасці.

У.Бірукоў будзе пахаваны на Мінскіх могілках у Бабруйску побач з бацькам. Цяпер там праводзяцца работы, звязаныя з пахаваннем. Паводле звестак БелаПАН, пахаванне прызначана арыенціровачна на 15‑ю гадзіну.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць