Улада

Статыстыку аб запасах гатовай прадукцыі засакрэцілі

Стане недаступнай і інфармацыя аб стане інвестыцый.

З новага году Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) размяшчае штомесячныя даклады на сваім сайце. З аднаго боку, такі крок можна вітаць. Падпісантам (сярод якіх былі і СМІ) зараз не трэба выкладваць грошы за статыстычную інфармацыю. Адпаведна, яна стане больш даступнай. А з іншага боку, бясплатная версія ўрэзаная, калі параўнаць яе з той, што прадавалася.

У дакладзе аб сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі за студзень 2009 гаду, які Белстат на днях упершыню выклаў у адкрыты доступ, няма шэрагу цікавых паказчыкаў. У прыватнасці, гэта тычыцца звестак аб запасах на прамысловых прадпрыемствах асноўных відаў гатовай прадукцыі. Гэтыя звесткі і раней былі цікавыя журналістам і неабыякавым да эканомікі грамадзянам. А зараз, калі ўрад вядзе няроўнае змаганне з «наступствамі сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу», гэтая інфармацыя ўяўляе яшчэ большую цікавасць. Але яна стала недаступнай.

Істотна зрэзанай падаецца і статыстыка па інвестыцыях. У прыватнасці, адсутнічае інфармацыя аб тым, як выконваюць прагноз па інвестыцыях у асноўны капітал рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду. Таксама закрытымі сталі звесткі аб інвестыцыях у асноўны капітал па крыніцах фінансавання. Напрыклад, зараз незразумела, колькі сродкаў было прыцягнута за кошт крэдытаў замежных банкаў, пазабюджэтных фондаў, замежных інвестыцый і г.д.

Усё, што тычыцца органаў дзяржкіравання (прагнозы і вынікі іх працы), было вырашана не выкладваць у агульны доступ, паведамілі ў прэс-службе Белстату. «Гэта інфармацыя не для шырокага карыстання, а для кіраўнічых рашэнняў ураду. Навошта яе выкладваць на ўвесь свет? Інтэрнэт жа разлічаны на шыракае кола карыстальнікаў. Да нас заходзяць з розных краін. Навошта ім нашы міністэрствы?» — растлумачылі там. Пры гэтым для органаў дзяржкіравання інфармацыя падаецца, як раней, у поўным выглядзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

Былы камерцыйны дырэктар «Яндэкса» загінуў у Расіі пры загадкавых абставінах2

Пясчаная бура накрыла сёння меліяраваныя землі Палесся ВІДЭА7

Сябра Віктара Лукашэнкі прызначылі кіраўніком Рассупрацоўніцтва4

«Умовы амаль казачныя». Праграміст не знайшоў працу і паехаў у Маскву (пакуль расіяне мараць пра Мінск)6

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»36

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць