Здарэнні99

«Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў

17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся.

Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна.

Тады яны самі вярнуліся.

Але праз некалькі дзён яны зноў зніклі. Спачатку дзяўчына, потым хлопец.

Знаёмыя парачкі распавялі, што Дзіяна з Жэнем і самі не могуць патлумачыць, чаму збеглі гэтым разам. Кажуць, падлеткі не планавалі новыя ўцёкі, «проста так здарылася».

«Мінулыя ўцёкі прайшлі для іх амаль без наступстваў. Але яны вырашылі разысціся, маўляў, бессэнсоўна было сустракацца. Ды і бацька Дзіны гразіўся, што калі пабачыць Жэню яшчэ хоць раз, то ў яго будуць вялікія праблемы: нібыта нават пагражаў, што падасць заяву за згвалтаванне дачкі, — расказваюць сябры парачкі. — Але тыдзень таму Жэня і Дзіна вырашылі апошні раз пагаварыць перад раставаннем. Ну і кажуць адно аднаму: маўляў, шкадаванняў пра той пабег ніякіх няма, нават можна было паўтарыць бы.

Ну вось і паўтарылі. Можа быць, ім спадабалася бадзяцца, можа, што яшчэ? Цяпер яны і самі патлумачыць не могуць, што канкрэтна іх падштурхнула».

Цяпер парачка хавалася ў лясах і аграгарадку Алекшыцы. Ізноў узялі ежу і цёплыя рэчы. Удзень спалі, гулялі ноччу.

«Іх заўважылі валанцёры. Жэня не зразумеў, што гэта тыя, хто іх шукае, падумаў, што звычайныя мінакі, адказаў на пару пытанняў… А валанцёры адразу паведамілі пра іх у міліцыю. Следчы прыехаў на цывільным аўто. Жэня з Дзінай лавілі ракаў на возеры, следчы падышоў, заўважыў іх у кустах, ну і «арыштаваў», — расказваюць сябры парачкі.

Цяпер, здаецца, рамантычным зносінам Жэні і Дзіны нарэшце канец. Хлопец нават не змог забраць свае рэчы ў каханай, прасіў, каб па іх схадзіў яго сябар.

«Цяпер ім бачыцца катэгарычна не рэкамендуецца», — пасміхаюцца сябры.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў78

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы5

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў78

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць