Грамадства2323

На Палессі закупачныя цэны на клубніцы ўпалі да 20 капеек. Людзі выкідваюць ягады проста пад ногі

Лунінеччына завалена клубніцамі. З-за адсутнасці збыту людзі выкідваюць ягаду проста ў поле, паведамляе Медыя-Палессе

Нават па 20 капеек людзі пад вечар 11 чэрвеня не маглі здаць ягады — бочкі затарыліся і з'ехалі. Вось і вярнулі зямлі тое, што яна дала.

Сухую буйную ягаду скупшчыкі бралі па 50 капеек, яшчэ і чапляліся. Некалькі вёдраў людзі высыпалі проста на рынку, пад ногі скупшчыкам.

«За два вядры адборнай ягады, адна ў адну, я атрымала 7 рублёў. Не каштуе яна працы, каб нават выбраць, не кажучы ўжо пра тое, каб вырасціць», — скардзіцца адна жанчына.

«Лягчэй пад плот выкінуць. Альбо хай на кустах знікае», — пацвярджае іншая.

Трэція скардзяцца на мясцовую ўладу, якая не падрыхтавалася так, як мае быць, да сезона. Рынак — рынкам, але, каб даць мясцовым жыхарам зарабіць, стварыўшы хоць бы нейкую канкурэнцыю для дзяржзакупкі, трэба было паклапаціцца загадзя. Ды і цяпер можна паспець хоць неяк выправіць сітуацыю, дадае Медыя-Палессе.

Выкінутая пад ногі ягада — гэта своеасаблівы пратэст. І ганьба.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША98

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць