Кіно

Прыз на Канскім фестывалі атрымаў фільм, натхнёны кнігай Алексіевіч

На 72-м Канскім кінафэстывалі абвясьцілі пераможцаў другога паводле значнасьці конкурсу афіцыйнай праграмы «Асаблівы погляд», піша радыё «Свабода».

Галоўны прыз «Асаблівага погляду» атрымала бразыльская мэлядрама «Нябачнае жыцьцё Эўрыдыкі Гушмау» Карыма Айнуза. Гэта экранізацыя аднайменнага раману 2015 году Марты Батальі аб дзьвюх разлучаных сёстрах у Рыа-дэ-Жанэйра, дзеяньне разгортваецца ў 1950-х гадах.

Другі паводле значнасьці «Прыз журы» дастаўся фільму «Агонь прыйдзе» Олівэра Лашэ. Гэта першая карціна, зьнятая на галісійская мове. Галоўны герой, які атрымаў турэмны тэрмін за падпалы, вяртаецца ў родную вёску ў Галісіі. Неўзабаве пачынаецца новы пажар. Фільм зьняты на стыку гульнявога кіно і дакумэнтальнага — у самых уражлівых сцэнах зьнятыя сапраўдныя лясныя пажары.

Трэцюю ўзнагароду — за лепшую рэжысуру — атрымаў расіянін Кантэмір Балагаў, выпускнік рэжысэрскай майстэрні Аляксандра Сакурава ў Кабардзіна-Балкарскім дзяржаўным унівэрсытэце за фільм пра каханьне ў пасьляблякадным Ленінградзе «Дылда». Дзеяньне пачынаецца ў 1945 годзе. Ія, якая вярнулася з фронту (Вікторыя Мірашнічэнка), высокая дзяўчына, «дылда», цярпіць ад кантузіі, працуе ў шпіталі і даглядае дзіця пакінутай на фронце сяброўкі Машы (Васіліса Пералыгіна). «Дылда» была натхнёная першай кнігай беларускай пісьменьніцы ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча». Сцэнар 27-гадовы Балагаў напісаў сумесна зь пісьменьнікам Аляксандрам Церахавым («Каменны мост»).

Усяго для конкурсу «Асаблівы погляд» было адабрана 18 карцін. Журы «Асаблівага погляду» узначальвала рэжысёр зь Лібану Надзін Лабакі. Разам зь ёй праграму судзілі рэжысэры Лукас Донт і Лісандра Алёнса, а таксама акторка Марына Фуа і прадусар Нархан Шэкерджы-Порст.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй9

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы4

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць