Грамадства88

Гэта не Якуція і не Луганск. Гэта вуліца ў Ждановічах, якая вядзе да школы-інтэрната ФОТЫ

«Я папрасіў сына сфатаграфаваць нашы вуліцы і паслаць у інтэрнэт, — піша нам Аляксандр Астроўскі са Ждановіч Мінскага раёна. — Вы чулі пра Ждановічы — гэта ў лесе каля нас пабудавалі новую, суперсучасную прэзідэнцкую клініку. Там усё на найвыйшэйшым узроўні. Але варта вам перайсці чыгунку, і вы трапляеце ў іншую рэальнасць. 

Я папрасіў сфатаграфаваць «цэнтральныя», можна так сказаць, вуліцы Танкістаў і Шырокую. Цэнтральнымі я іх называю, бо па іх ідзе найбольшы транспартны паток і тут жа ходзяць людзі на станцыю, у цэнтр аграгарадка, дзеці ў школу, бацькі з дзецьмі — у садкі. Тратуараў няма. Асфальт разбіты настолькі, што машыны ціснуцца да агароджаў, каб не разбіць падвеску. І тут жа, сярод ям, каля агароджаў, ціснуцца людзі.

Больш за тое, гэта вуліца, па якой на электрычку і з электрычкі, на аўтобус і з аўтобуса, у магазін і на пошту ходзяць педагогі і вучні школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху. 

Гэта кепска скончыцца: скончыцца аварыяй, трагедыяй. Няўжо трэба трагедыя, каб пабудаваць элементарныя тратуары на асноўных вуліцах ад станцыі да школы-інтэрната для глухіх дзяцей?

Вуліцы — гэта наша ганьба. Я кажу сыну: будуць Еўрапейскія гульні, сустрэнеш турыстаў, прывязі іх і пакажы ім, як мы жывём. Якія ў нас «чысціня і парадак» нават у цэнтры краіны.

Ждановіцкі сельвыканкам адпісвае: грошай няма. «Мінскі рамаўтадар» штогод мне піша адпіскі: «Ваша вуліца ў план асфальтавання не ўключаная. А на вуліцах такіх і такіх ажыццёўлены ямачны рамонт». Яны, сапраўды, два разы на год ставяць латкі. Праз месяц тыя латкі зноў рассыпаюцца, бо прыдарожныя канаўкі або водаадвядзенне адсутнічае, мароз і вада хутка разбураюць пакрыццё. Патрэбны капітальны рамонт. І яшчэ раз паўтаруся: на такіх вузкіх вуліцах, як наша, дзе ходзяць школьнікі, патрэбныя тратуары!

А ў іх «сродкаў няма», я не веру. «Няма сродкаў» на вуліцы, дзе жывуць людзі і ходзяць дзеці. Але сродкі знайшліся на пад'езд да прэзідэнцкай лячэбніцы», — пішуць нам са Ждановіч Мінскага раёна.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія39

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія39

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць