Грамадства

Адбылася аварыя з удзелам машыны з картэжу прэзыдэнта

ДАІ, аднак, не дае пра яе інфармацыі.

ДАІ, аднак, не дае пра яе інфармацыі.

У аўторак 6 чэрвеня каля 11-й гадзіны раніцы на скрыжаваньні вуліцаў Першамайскай і Чырвонаармейскай адбылася аўтамабільная аварыя з удзелам машыны з картэжу А.Лукашэнкі. У канцы вуліцы Чырвонаармейскай знаходзіцца гараж прэзыдэнтуры, таму гэтым маршрутам машыны картэжу праяжджаюць штодзённа. Прычым, як кажуць мясцовыя жыхары, звычайна на даволі высокай хуткасьці.

Чорны мікрааўтобус з танаваным шклом з картэжу сутыкнуўся зь легкавіком «Пэжо». У выніку аварыі ў легкавіка быў моцна пашкоджаны перад, у мікрааўтобуса – бок.

Каб аказаць дапамогу пацярпеламу, на месца аварыі прыехала «хуткая». Разьбітае «Пэжо» амаль да вечара прастаяла непадалёк ад месца аварыі.

На жаль, нам не ўдалося высьветліць, кіроўца якой з машынаў пацярпеў і хто быў вінаваты ў здарэньні. Ва Ўпраўленьні ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму карэспандэнту «НН» было заяўлена: «Здарэньня ў гэтым месцы не зафіксавана».

Сямён Печанко

Каментары

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць