Свет33

Расійскія тэлеграм-каналы анансуюць новую вайну — ісламісты атакуюць Таджыкістан

У расійскіх ананімных тэлеграм-каналах пачала з'яўляцца інфармацыя, што нібыта наступным асяродкам вайны стане Таджыкістан. Яны звязваюць гэта з выбухам дома ў Магнітагорску.

Тэлеграм-канал «Незыгарь» піша, што выбух дома ў Магнітагорску быў звязаны не з бытавым газам (як сцвярджае афіцыйная версія). Маўляў, гэта была тэрарыстычная атака.

Паводле крыніц «Незыгаря», тэракт здзейснілі выхадцы з таджыкскіх гарадоў Куляб і Курган-Цюбе.

Цяпер расійскімі сілавікамі нібыта адпрацоўваюцца версіі перасячэння інтарэсаў кланавых груп — «бадахшанцаў» і афганскай групы «Паўночны альянс».

«Паводле аператыўных даных, на поўначы Афганістана ўтварылася магутная тэрарыстычная групоўка — хаўруснік «ісламскай дзяржавы» шыіцкага толку. Колькасцю 12—15 тысяч чалавек»,

— піша «Незыгарь».

Мэта гэтай групоўкі — Таджыкістан, захоп прадпрыемстваў з катэгорыі «Зарафшан» (здабыча золата), Рагунскай і Нурэкскай ГЭС, з выхадам на Казахстан у раён нафтавых радовішчаў.

Канал паведамляе, што тэрміны пачатку вайны невядомыя, але пагроза рэальная.

Гаворка можа ісці пра развязванне новай грамадзянскай вайны ў Таджыкістане альбо стварэнне новай «Ісламскай дзяржавы» на сумежных тэрыторыях Таджыкістана, Афганістана і Кітая. Тэрыторыі гэтыя багатыя на уран і каштоўныя камяні.

У сваю чаргу канал «Піар во время чумы» піша, што абвастрэнне ў Афганістане і Таджыкістане будзе выклікана дзеяннямі Захаду — гэта нібыта рэакцыя на пагадненне па статусе Каспія, якое было падпісана летась.

Пра імаверны новы канфлікт піша і канал «Кремлёвский безБашенник». Ананімныя крыніцы канала ў сілавых структурах прагназуюць: усё можа пачацца пасля завяршэння фарміравання прыкладна 50 ударных суніцкіх батальёнаў, якія рушаць на Сярэднюю Азію адначасова з 20 батальёнамі шыітаў.

Пра гэтую пагрозу, якая ідзе з боку Афганістана, па лініі ГРУ і іншых расійскіх спецслужбаў кіраўніцтву Расіі дакладваюць ужо не першы год, піша канал.

Інфармацыя ў расійскіх палітычных тэлеграм-каналах часта публікуецца ад ананімных крыніц і патрабуе дадатковага пацвярджэння. Часта расійскія тэлеграм-каналы публікуюць адкрытае трызненне, таму ставіцца да такой інфармацыі трэба крытычна.

Чытайце таксама:

Трызненне «Нязыгара» не спыніць: Пазняк і Макей патаемна дапамагаюць адзін аднаму

Расійскі ТАСС запусціў качку, што ў Лукашэнкі інсульт, а пасля апублікаваў абвяржэнне

Каментары3

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты51

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты51

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць