Грамадства3939

Марыяна Шчоткіна: Гендарная роўнасць — адна з галоўных мэтаў Беларусі

Устойлівае развіццё любой дзяржавы немагчыма без клопату пра прэстыж сям'і і без годнага стаўлення да жанчыны, без забеспячэння гендарнай роўнасці. Пра гэта заявіла сёння намесніца старшыні Савета Рэспублікі, старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Мар'яна Шчоткіна на форуме «Святасць мацярынства», перадае карэспандэнт БелТА.

Фота Сяргея Гудзіліна. 

«Сучасная жанчына ўжо не можа закрыць сябе толькі ў рамках сям'і. Сёння жанчыны з'яўляюцца актыўнымі ўдзельніцамі фарміравання грамадзянскай супольнасці, — сказала Мар'яна Шчоткіна. — І пытанне забеспячэння гендарнай роўнасці вызначана ў Беларусі ў якасці аднаго з акселератараў дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця».

Згодна з Глабальным дакладам аб гендарным разрыве 2017 года Сусветнага эканамічнага форуму, Беларусь займае 26 месца з 144 краін, падняўшыся ў рэйтынгу роўнасці мужчын і жанчын на 4 пазіцыі ў параўнанні з 2016 годам.

Жанчыны імкнуцца да фінансавай самастойнасці, робяць стаўку на паспяховую кар'еру. Адзін з сучасных пунктаў росту, адзначыла Мар'яна Шчоткіна, — развіццё жаночага прадпрымальніцтва. Пакуль жаночы бізнэс адстае па памеры і хуткасці развіцця ў параўнанні з кампаніямі, якія ўзначальваюць мужчыны, але жанчыны больш сацыяльна арыентаваныя і часцей выбіраюць сферы сацыяльных, адукацыйных і медыцынскіх паслуг.

«Пры гэтым сумяшчэнне прафесійных і сямейных абавязкаў застаецца жаночай праблемай. Як паказала абследаванне хатніх гаспадарак па выкарыстанні часу, хатняй гаспадарцы і догляду дзяцей жанчыны аддаюць у 2 разы больш часу, чым мужчыны.

Гэтыя падыходы трэба мяняць, пазбаўляцца ад стэрэатыпаў, каб раскрываць патэнцыял жанчыны, пашыраць іх магчымасці для сумяшчэння розных роляў», — падкрэсліла старшыня БСЖ.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ24

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ24

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць