Здарэнні2020

У Расіі набывае папулярнасць новы від махлярства: кіроўцу кладуць пад дворнік 100 даляраў

Часта бывае так, што Расія «задае тон» беларускаму крыміналу, звязанаму з крадзяжом грошай і маёмасці ў аўтаўладальнікаў. Таму беларусам не будзе лішнім даведацца аб новым сцэнары чарговага «разводу», які пачалі практыкаваць у РФ, асцерагае партал abw.by.

Новы спосаб выглядае наступным чынам: пад «дворнік» на лабавым шкле, бліжэй да пасажырскага месца, кладзецца буйная грашовая купюра, не заўсёды сапраўдная. Мяркуецца, што кіроўца спачатку садзіцца за руль, заводзіць аўтамабіль, а, заўважыўшы такі падарунак, вырашае выйсці, каб яго забраць. У гэты момант з засады, напрыклад з суседняй машыны, выскоквае злодзей, заскоквае ў аўтамабіль і разам са змоўшчыкам пакідае даверлівага аўтаўладальніка на вуліцы. Альбо ашуканцы выцягваюць з машыны каштоўныя рэчы і хутка знікаюць.

Аб такіх сітуацыях пішуць аўтамабілісты ў суполцы «Сінія вядзерцы»: «Днямі чытаў артыкул пра ашуканцаў у ЗША, якія кладуць 100-даляравыя купюры пад» дворнікі» аўтамабіляў: каб забраць грошы, кіроўцу прыйдзецца выйсці з машыны. Асабліва часта такія выпадкі адбываюцца на паркоўках і ля гаражоў, дзе машыны стаяць носам да сцяны, купюру заўважыць складана, пакуль не ад'едзеш. Вы заўважаеце грошы, выходзіце, пакідаючы машыну заведзенай, злачынец нырае за руль і цісне на «газ». А ўчора ездзіў увечары па крамах. Ад'язджаючы ад гандлёвага цэнтра, выявіў, што пад «дворнікамі» ў мяне ляжыць 500-рублёвая купюра. Калі б я гэтага артыкула не чытаў, то неадкладна б выйшаў, каб прыбраць яе, а так заблакаваў дзверы і паехаў. Моцна затаніраваная машына без «нумароў», якая стаяла побач, выехала за мной са стаянкі, але пераследаваць не стала, рушыла ў іншым кірунку», — распавёў аўтамабіліст.

У якасці прынады можа выступаць не толькі грашовая купюра, а ў ролі здабычы — не заўсёды дарагая іншамарка. Выманіць аўтамабіліста, які паклаў побач з сабой, да прыкладу, сумку з дакументамі або пакеты з пакупкамі, можна пры дапамозе звычайнай надакучлівай друкаванай рэкламы, якую ашуканцы таксама могуць пакласці пад «дворнікі». Каб ачысціць агляд, раззлаваныя кіроўцы выходзяць з машыны, як правіла, не замыкаючы дзверы.

На яшчэ больш простую схему трапілася гэтым летам жыхарка Маскоўскай вобласці, якая напярэдадні набыла красовер Porsche Cayenne. Як распавёў яе адвакат, аўтамабілістка ехала адна без перавышэння хуткасці па шашы. Нечакана з ёй параўняўся кіроўца на Range Rover, крыкнуў у акно, што дзяўчына зачапіла яго іншамарку, і папрасіў спыніцца. Запанікаваўшы, аўтамабілістка спынілася, выбегла з красовера, не глушачы матор, і стала аглядаць машыну. З Range Rover у сваю чаргу выйшаў не кіроўца, а пасажыр. Зазірнуўшы ў салон Porsche, ён зразумеў, што пасажыраў у ім няма, а ключы знаходзяцца ў машыне. Тады махляр паказаў аўтамабілістцы драпіну на Range Rover і ветліва прапанаваў аформіць ДТЗ па ўсіх правілах. Знайшоўшы момант, мужчына хутка заскочыў у Porsche і з'ехаў разам са змоўшчыкам на Range Rover, пакінуўшы дзяўчыну на абочыне, піша РБК.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць