Грамадства3232

Абаронцы Курапатаў падвялі вынікі трох месяцаў пікетавання рэстарана «Паедзем паядзім»

3 верасьня каля ўваходу ў рэстаран «Паедзем паядзім» у Курапатах, закрыцця якой дамагаюцца актывісты розных партый і грамадсзкіх арганізацый, прайшла прэс-канферэнцыя, піша Радыё Свабода.

Актывісты падвялі вынікі 3 месяцаў змаганьня з уласьнікамі сеткі забаўляльных установаў па ўсім Менску і абвясьцілі, што на адмысловым сходзе 9 верасьня вырашаць, ці варта пікетаваць далей.

«Мы бачым як меней чатыры важныя плюсы ад нашых дзеяньняў, — адзначыў сустаршыня БХД Павал Севярынец, які ад пачатку бярэ ўдзел у пікетаваньні. — Але ёсьць і мінусы, таму мы вырашылі разам з шырокім колам грамадзкасьці вызначыцца, ці трэба надалей праводзіць пікетаваньне рэстарацыі або можа зьмяніць фармат пратэсту на іншы».

Паводле Паўла Севярынца, галоўным дасягненьнем ёсьць тое, што тысячы людзей цяпер ведаюць праўду пра Курапаты — месца гібелі дзясяткаў тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

«Пра Курапаты маўчала афіцыйная прапаганда, вельмі мала зьвестак пра гэтую трагедыю атрымліваюць нашы школьнікі і студэнты, мы ўсё гэта адчулі на сабе. Таму тое, што ўдалося ініцыяваць новую хвалю гэтай інфармацыі, мяркую, вельмі істотна, магчыма, гэта самае важнае».

Палітык мяркуе: нягледзячы на супрацьстаяньне і абмежаваныя магчымасьці, удалося разгарнуць народны байкот рэстарацыі, пабудаванай побач з Курапатамі — і гэта ёсьць другое важнейшае дасягненьне пікетоўцаў.

«Рэстарацыю па-ранейшаму наведваюць за дзень усяго некалькі чалавек. Мінулі тры месяцы, а яна далёкая ад камэрцыйнага посьпеху, фактычна рэстарацыя банкрут. Што таксама надзвычай важна», — сказаў Павал Севярынец.

Таксама ён называе станоўчым момантам тое, што на глебе пратэсту ўдалося аб’яднаць намаганьні дэмакратычных партый і арганізацый, сярод якіх існуюць рознагалосьсі.

«Абарона Курапатаў — справа сьвятая, і мы цяпер бачым, што яна аб'ядноўнае», — канстатуе Павал Севярынец.

Чацьвёртым плюсам кампаніі ён бачыць падвышэньне грамадзкай актыўнасьці ў Курапатах.

«Сталі больш усталёўваць крыжоў, больш людзей прыносяць кветкі, нават прыяжджае больш замежных дэлегацый. На гэта мусіць станоўча рэагаваць і ўлада», — сказаў Павал Севярынец.

Пры гэтым актывіст прызнаў, што абаронцы Курапатаў сутыкнуліся з шэрагам цяжкасьцяў.

«Гэта як рэпрэсіі з боку дзяржаўных праваахоўных органаў, гэтак і неразуменьне важнасьці такой справы з боку часткі простых людзей. Таму мы вырашылі правесьці ў Курапатах сход, на якім сумесна вырашыць: ці варта далей праводзіць пікетаваньне ды якія формы пратэсту абраць. Калі на сход прыйдуць сотні людзей, дык будзе зразумела, што гэта справа неабыякавая грамадзкасьці. А калі два дзясяткі абаронцаў, якія ўжо 3 месяцы ахвяруюць сабой, — зусім іншае», — падкрэсьліў Павал Севярынец.

Сход у Курапатах прызначаны а 16-й гадзіне 9 верасьня. Абаронцы праінфармавалі пра гэта ўлады Менскага раёну.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах17

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне10

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах17

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць