У Мінску сутыкнуліся «Газэль» і тралейбус, пацярпела дзіця. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася 27 ліпеня, каля 07.10. Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовы кіроўца «Газэлі» ехаў па вуліцы Кабушкіна з боку Партызанскага праспекта ў напрамку вуліцы Машынабудаўнікоў у першай паласе. У нейкі момант ён няправільна выбраў дыстанцыю да тралейбуса, які пад'язджаў да прыпыначнага пункта, і сутыкнуўся з ім.
У выніку ДТЗ 12-гадовая пасажырка тралейбуса атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці.

Каментары