Грамадства1616

Бацькі баранавіцкіх першакласнікаў, якія жадаюць навучаць дзяцей па-беларуску, даслалі электронны ліст у Міністэрства адукацыі

Ужо два гады жыхары Баранавіч спрабуюць дабіцца стварэння беларускамоўнага класа ў гімназіі №4, што знаходзіцца ў цэнтры горада. Улады адпраўляюць іх вучыцца ў адзін з мікрараёнаў — СШ №16.

Свой электронны зварот дзесяць бацькоў 16 ліпеня накіравалі ў міністэрства, праз пару дзён яны па пошце дашлюць ў міністэрства зварот з подпісамі, а копію — у выканкам. Ці адкрыецца беларускамоўны клас у гімназіі №4, дагэтуль невядома.

«Няўжо для 10 маленькіх беларусікаў, бацькі якіх адважыліся заявіць пра свой нацыянальны гонар і годнасць, у раённым цэнтры зноў не могуць знайсці месца?! <…>Складваецца ўражанне свядомага знішчэння беларускамоўнай адукацыі, што з’яўляецца прыкметай этнацыду беларусаў, які, па меркаванні навукоўцаў, з’яўляецца адной з формаў генацыду, заснаванай на інфармацыйных тэхналогіях. <…>Настойваем на выкананні нашых законных патрабаванняў і звяртаемся да Вас з просьбай забяспечыць навучанне нашых дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове ў гімназіі №4 г. Баранавічы», — звяртаюцца яны да Міністэрства адукацыі.

Чарговы бацькоўскі сход по гэтым пытанні адбыўся 12 ліпеня. На ім акрамя бацькоў прысутнічалі старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы, выконваючая абавязкі кіраўніка аддзела адукацыі Вера Вайцяхоўская, дырэктар гімназіі №4 Вадзім Шчарбакоў і дырэктар сярэдняй школы №16 Вячаслаў Дзяўго.

Алена Анісім падтрымала бацькоў і выказала думку, што ў будучыні гімназія магла б стаць цалкам беларускамоўнай.

Знайсці нейкае паразуменне на сходзе паміж бакамі не атрымалася.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія22

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў3

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія22

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць