Грамадства5151

Сталіністы-бальшавікі: хто арганізоўвае «Бессмяротны полк» у Мінску? 

Стала вядома, што Мінгарвыканкам усё ж даў дазвол на правядзенне ў Мінску 9 Мая асобнага шэсця «Бессмяротны полк», хаця спачатку гарадскія ўлады забаранілі такую акцыю. «Бессмяротны полк» выкарыстоўваецца прапагандай для прасоўвання «рускага свету».

Злева направа: Станіслаў Акружко, Валерый Драко і Валерый Перавошчыкаў. Фота rodveche.ru

А што за людзі стаяць за гэтым мерапрыемствам?

На першы план выйшла асоба былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валерыя Драко. Калісьці ён быў у шэрагах калякінскай партыі ПКБ, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, але падчас канстытуцыйнага крызіса 1996 года падтрымаў Лукашэнку. Дзякуючы гэтаму, Драко займеў месца дэпутата ў першым скліканні Палаты прадстаўнікоў.

Потым Драко ўвайшоў у афіцыйную Камуністычную партыю, быў кіраўніком Мінскага гарадскога камітэта КПБ. У 2004 годзе ў інтэрв’ю «Белгазеце» Валерый Драко гаварыў пра хутчэйшае правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыйным акце Беларусі і Расіі, што фактычна б ставіла кропку на беларускім суверэнітэце.

На выбарах 2010 года Валерый Драко падтрымаў кандыдата Віктара Цярэшчанку, быў яго даверанай асобай. Пасля тых выбараў толькі два кандыдаты не былі арыштаваныя — Лукашэнка і Цярэшчанка.

Цяпер Драко з’яўляецца сябрам аргкамітэта Беларускай камуністычнай партыі працоўных. Таксама ён старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «За Радзіму! За Сталіна!»

Васіль Зелікаў з’яўляецца старшынёй бальшавіцкай арганізацыі «Айчына». Ён кожны дзень прыходзіў на суд над «рэгнумаўцамі», актыўна каментаваў перыпетыі справы.

У 2014 годзе Зелікаў выступаў з заявай, каб Лукашэнка прызнаў незалежнасць Данецкай Народнай Рэспублікі. Зелікаў адзін з тых, хто прыходзіць на 7 лістапада да помніка Леніна з партрэтамі Сталіна. Шмат разважае пра «імперыялістычную палітыку ЗША».

Яшчэ адзін камуніст-бальшавік Леанід Школьнікаў збіраў грошы на помнік Сталіну ў Мінску. У 2010 годзе за паўгода ён сабраў 670 даляраў.

Ён прадстаўляе арганізацыю «За Саюз і камуністычную партыю Саюза». «Да нашай бяды, лідараў маштабу Уладзіміра Леніна ці Іосіфа Сталіна сучаснасць пакуль не вылучыла», — казаў у адным інтэрв’ю Школьнікаў.

«У чалавецтва - толькі два выйсці: або глабальны сацыялізм, альбо гібель цывілізацыі», — казаў Школьнікаў.

Станіслаў Акружко з’яўляецца старшынёй аргкамітэта па стварэнні Беларускай камуністычнай партыі працоўных, якой ужо шэсць разоў адмаўляў у рэгістрацыі Мінюст. Таварыш Акружко таксама выхадзец з ПКБ, але быў выключаны з партыі ў 2009 годзе. Акружка не пагаджаўся з пераіменаваннем партыі ў «Справядлівы свет».

«Яны абаранялі інтарэсы свайго народа», — казаў Акружко пра арыштаваных публіцыстаў «Рэгнума».

Каментары51

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць