Меркаванні

Хроніка Народнага Фронту

19 кастрычніка 1988 — Устаноўчы сход беларускага гістарычна‑асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі», заснавальнікамі якога выступілі Саюз пісьменьнікаў, Саюз кінэматаграфістаў, Саюз мастакоў і рэдакцыя газэты «Літаратура і мастацтва». На сходзе з прапановы Зянона Пазьняка ствараецца аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

19 кастрычніка 1988 — Устаноўчы сход беларускага гістарычна‑асьветніцкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі», заснавальнікамі якога выступілі Саюз пісьменьнікаў, Саюз кінэматаграфістаў, Саюз мастакоў і рэдакцыя газэты «Літаратура і мастацтва». На сходзе з прапановы Зянона Пазьняка ствараецца аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». БНФ прэзэнтуецца як грамадзка‑палітычны рух за дэмакратычнае рэфармаваньне грамадзтва і адраджэньне беларускай нацыі, у якім могуць браць удзел як асобныя грамадзяне, так і грамадзкія аб’яднаньні. Гэтым падзеям папярэднічала адкрыцьцё праўды пра Курапаты, якое стала магчымым дзякуючы высілкам археолягаў Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва.

30 кастрычніка 1988 — першая масавая акцыя на Дзяды. Гвалтоўна разагнаная міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

19 лютага 1989 — першы апазыцыйны мітынг у Беларусі пад гістарычнымі нацыянальнымі сьцягамі, дазволены ўладамі, сабраў каля 40 000 чалавек. Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі.

24—25 чэрвеня 1989 — Устаноўчы зьезд БНФ у Вільні (у Менску забаранілі), на якім прысутнічала каля 400 дэлегатаў. На пасаду старшыні БНФ быў абраны Зянон Пазьняк.

25 лютага 1990 — стотысячны мітынг пратэсту супраць недэмакратычнага правядзеньня выбараў у Вярхоўны Савет СССР. Пасьля выбараў у ВС БССР утвараецца фракцыя БНФ — 37 чалавек з 345 дэпутатаў. Але гэтай колькасьці дэпутатаў стала дастаткова, каб краіна настаяла на незалежнасьці і аднавіла нацыянальныя сьцяг і герб.

1992 — першая параза. Не ўдалося навязаць датэрміновыя перавыбары Вярхоўнага Савету, хоць ініцыятыва была падтрымана подпісамі больш чым 450 000 грамадзянаў.

1995 — сфальшаваныя выбары ў Вярхоўны Савет Беларусі ХІІІ скліканьня. У новы склад парлямэнту не патрапіў ніводзін кандыдат ад БНФ. Тады ж БНФ перастае быць адзінаасобным лідэрам дэмакратычных сілаў Беларусі — на палітычнай сцэне зьяўляецца Аб’яднаная грамадзянская партыя.

10 чэрвеня 1995 — Юры Хадыка, намесьнік старшыні БНФ, прапанаваў разьдзяліць партыю і рух. На яго думку, партыя мусіла мець большую свабоду дзеяньняў, актыўна супрацоўнічаць зь іншымі дэмакратычнымі партыямі. Яго падтрымаў Вінцук Вячорка. Супраць выступіў лідэр фронту З.Пазьняк.

1996 — арганізаваныя БНФ масавыя вулічныя маніфэстацыі. Набывае вядомасьць моладзевая фракцыя БНФ — «Малады фронт».

Унікаючы арышту, Зянон Пазьняк пакінуў Беларусь разам зь Сяргеем Навумчыкам. Абавязкі старшыні партыі ў Беларусі пачаў выконваць Лявон Баршчэўскі.

Травень 1999 — З.Пазьняк бярэ ўдзел у альтэрнатыўных выбарах прэзыдэнта, супернікам яму выступае былы прэм’ер‑міністар Міхаіл Чыгір. У ходзе кампаніі, якая, па сутнасьці, апынулася мабілізацыйнай акцыяй апазыцыі, Пазьняк зьвінаваціў кіраўніка Цэнтральнай Выбарчай камісіі Віктара Ганчара ў фальсыфікацыях і зьняўся з выбараў.

Верасень — кастрычнік 1999 — раскол Фронту на Кансэрватыўна‑Хрысьціянскую Партыю — БНФ (Пазьняк) і Партыю БНФ (Вячорка).

2001 — Партыя БНФ падтрымала кандыдата ў прэзыдэнты Сямёна Домаша, КХП‑БНФ вылучала Зянона Пазьняка.

2006 — Партыя БНФ падтрымала Аляксандра Мілінкевіча, КХП‑БНФ вылучала Зянона Пазьняка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі27

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы8

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць